Ад удару цела пасажыркі разарвала на часткі — МУС пра ДТЗ у Брэсце з гібеллю трох чалавек

1 жніўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла аб устанаўленні абставінаў дарожнай-транспартнага здарэння ў Брэсце з гібеллю трох чалавек.
“Кіроўцы матацыкла “Хонда” і аўтамабіля “Аўдзі” зладзілі хуткасны заезд на ажыўленай вуліцы. У выніку хуліганскіх дзеянняў і грубага перавышэння ўстаноўленай хуткасці руху загінулі матацыкліст і пасажырка (ад удару яе цела разарвала на часткі), а таксама кіроўца мапеда, які рухаўся ў спадарожным кірунку, з якім адбылося сутыкненне”, — адзначае МУС.
Ведамства таксама паведаміла аб яшчэ адным смяротным ДТЗ з удзелам матацыкліста — у Бярозаўскім раёне (Брэсцкая вобласць).
1 жніўня каля 04:30 50-гадовы кіроўца матацыкла “Баджадж Баксёр” рухаўся па аўтадарозе Н-26124. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён “не абраў бяспечную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем матацыкла і здзейсніў з’езд у левы па ходзе руху кювет”.
У выніку ДТЗ кіроўца матацыкла загінуў на месцы здарэння, 43-гадовая жанчына — пасажыр шпіталізаваная.
МУС паведамляе, што за два апошнія дні ў Брэсцкай вобласці здарылася шэсць ДТЗ, у якіх пяць чалавек загінулі і пяць атрымалі раненні.
“Па ўказанні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова ў сувязі са складанай дарожнай сітуацыяй у краіне асабісты склад Дзяржаўтаінспекцыі узняты па трывозе і нясе службу ва ўзмоцненым варыянце”, — адзначае ведамства.
Раней стала вядома, што Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце ДТЗ у Брэсце з гібеллю трох чалавек.
Расследаванне праводзіцца паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух і больш асоб).
Паводле звестак СК, напярэдадні ўвечары 40-гадовы мужчына, кіруючы матацыклам “Хонда”, рухаўся па вуліцы Маскоўскай у абласным цэнтры ў кірунку выезду з горада. “На транспартным сродку таксама знаходзілася 32-гадовая жанчына-пасажыр”, — гаварылася ў паведамленні.
Адзначалася, што кіроўца не справіўся з кіраваннем і “дапусціў сутыкненне з мапедам, які рухаўся спадарожна, пад кіраваннем 45-гадовага жыхара Брэсцкага раёна”.
У выніку ДТЗ абодва кіроўцы і пасажыр матацыкла загінулі.


- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

