Пракуратуры перададзеная справа мужчыны, абвінавачанага ў згвалтаваннях і забойствах дзяўчынак і маладых жанчын каля 30 гадоў таму

3 жніўня, Позірк. Пракурору для накіравання ў суд перададзеная справа мужчыны, якому выстаўленае абвінавачанне ў забойстве, а таксама забойстве, спалучаным са згвалтаваннем, і замаху на забойства (арт. 139 КК), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, у 1996–1999 гадах фігурант згвалтоўваў і забіваў дзяўчынак-падлеткаў і маладых жанчын на тэрыторыі Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай абласцей. Як заяўлена, на этапе папярэдняга следства мужчына прызнаў віну ў поўным аб’ёме і паведаміў, што ахвяр не выбіраў — яны “самі трапляліся”.
“Фігурант прызнаўся, што выходзіў з дому ўжо са сфармаваным намерам здзейсніць злачынства, — гаворыцца ў паведамленні. — Спыніць чаргу забойстваў яго прымусіў страх быць выкрытым і затрыманым супрацоўнікамі праваахоўных органаў”.
Колькасць забітых не называецца.
Паведамляецца, што для “згвалтавання або гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару” абвінавачаны высочваў ахвяр ля шматпавярховых жылых дамоў, “свядома выбіраючы дзяўчат буйнога целаскладу, якія праз свае фізічныя параметры не маглі ўсчыніць супраціву”.
Пяць нападаў ён, як заяўлена, зладзіў “для здзяйснення хуліганскіх дзеянняў ды іншых дзеянняў сексуальнага характару”.
За патэнцыйнымі ахвярамі мужчына, паводле даных СК, заходзіў у пад’езды — нападаў у ліфтах, на лесвічных пляцоўках і дахах дамоў. Калі ахвяры спрабавалі ўсчыніць супраціў, паклікаць на дапамогу або вырвацца, абвінавачаны, як сцвярджаецца, душыў іх да смерці або смяротна раніў нажом.
Адзначаецца, што “супрацоўнікамі органаў унутраных спраў ажыццёўлены комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, які дазволіў уключыць зламысніка ў пералік асоб, што маюць быць пастаўленыя на ўлік і адбору генетычнага матэрыялу для параўнальнага даследавання”.
Як паведамлялася раней, у першым паўгоддзі 2026 года вызначаныя падазраваныя ў 1.947 злачынствах мінулых гадоў. З прыняццем рашэння нерэабілітацыйнага характару завершанае папярэдняе расследаванне па 10 забойствах мінулых гадоў. На канец ліпеня праводзіліся следчыя дзеянні яшчэ па 7 падобных справах.
Сілавыя ведамствы рэгулярна паведамляюць пра раскрыццё злачынстваў шматгадовай даўніны. Як правіла, гэта звязана з новымі тэхнічнымі магчымасцямі, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць асобы падазраваных з дапамогай экспертызы біялагічных матэрыялаў.


- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

