Мінск 16:30

На пажар у адміністрацыйным будынку ў цэнтры Мінска выязджалі сем машын МНС — хапіла аднаго вогнетушыльніка

Відэа: прэс-служба МНС / стоп-кадр: "Позірк"

4 жніўня, Позірк. Сем адзінак тэхнікі МНС выязджалі 4 жніўня на паведамленне пра задымленне ў адміністрацыйным будынку на вул. Кірава ў Мінску, вынікае з інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

“Ратавальнікі, што прыбылі на месца, падчас правядзення выведкі высветлілі, што здарылася загаранне ў электрашчытавой на 4-м паверсе. Работнікі МНС ліквідавалі яго пры дапамозе парашковага вогнетушыльніка. Самастойна будынак пакінулі 16 чалавек. Ніхто не пацярпеў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Ведамства не ўдакладняе, дзе менавіта здарылася ўзгаранне. Разам з тым, мяркуючы з відэазапісу, апублікаванага прэс-службай МНС, гэта адбылося ў раёне стадыёна “Дынама” і будынка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Падзяліцца: