Да пяці гадоў зняволення прыгавораны віноўнік студзеньскага ДТЗ пад Мінскам з гібеллю 25-гадовай жанчыны і трохгадовага дзіцяці

4 жніўня, Позірк. Суд Мінскага раёна вынес прыгавор па крымінальнай справе аб аўтааварыі, у якой загінулі 25-гадовая жанчына і трохгадовае дзіця.
Як адзначаецца ў рашэнні, мужчына прызнаны вінаватым паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб).
Паведамляецца, што фігурант павінен выплаціць 60 тыс. рублёў маці загінулай жанчыны (бабулі дзіцяці) у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Таксама ён на пяць гадоў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі.
Згодна з заключэннем суда, у момант аварыі 34-гадовы жыхар Мінска кіраваў легкавым аўтамабілем БМВ 518i з няспраўнай тармазной сістэмай. Аб няспраўнасці, як адзначаецца, мужчыну было дакладна вядома.
“Рухаючыся па дарозе Паперня — Радашковічы ў бок Мінска з хуткасцю каля 90 км/г, кіроўца не ўлічыў стан аўтамабіля, мокрае заснежанае дарожнае пакрыццё і закругленне дарогі. Каля вёскі Казекава Мінскага раёна машына выехала на заснежаную абочыну, пасля чаго яе занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе здарылася сутыкненне з сустрэчным БМВ X3”, — гаворыцца ў рашэнні.
Абвінавачаны прызнаў віну ў судзе. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.
Аварыя адбылася 3 студзеня 2026 год каля 12.55 на 10-м кіламетры аўтадарогі Н-8964 Паперня — Радашковічы.
Тады паведамлялася, што кіроўца БМВ 518i, рухаўся ў кірунку аграгарадка Юзуфава, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе “здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем БМВ X3, які рухаўся ў сустрэчным кірунку, пад кіраваннем 62-гадовага мінчука”.
Кіроўца БМВ 518i і яго два пасажыры — 25-гадовая жанчына і трохгадовае дзіця — пасля ДТЗ былі шпіталізаваныя, аднак пазней жанчына памерла ў бальніцы.
Пра смерць дзіцяці тады не паведамлялася. Звярталася ўвага, што яно ў момант сутыкнення аўтамабіляў знаходзілася ў “дзіцячай утрымлівальнай прыладзе”.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



