Мінск 16:16

Мужчына патануў у рацэ Ненач у Калінкавіцкім раёне — упаў у ваду каля шлюза

Фота: ТРВОД

5 жніўня, Позірк. Пра ўтапленне ў Калінкавіцкім раёне (Гомельская вобласць) мужчыны 1964 года нараджэння паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Цела загінулага знойдзена 4 жніўня ў рацэ Ненач каля вёскі Турцэвічы.

Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД) удакладняе, што мужчына патануў “каля шлюза”. Папярэдняй прычынай названа “падзенне ў ваду са слізкіх пліт”.

У сярэдзіне ліпеня “Позірк” паведамляў, што, паводле звестак МНС, за пяць гадоў (2021–2025) у беларускіх вадаёмах патанулі 1.984 чалавекі, у тым ліку 132 дзіцяці. Асобна ў 2025-м — 282 (12).

Летась доля патанулых у афіцыйны купальны сезон (з 1 мая па 30 верасня) склала 56% (дзяцей — 58%). 59% ахвяр перад утапленнем было ў нецвярозым стане.

Падзяліцца: