Чацвёра беларусаў загінулі ў аўтааварыі ў Грузіі

12 жніўня, Позірк. Пра гібель чацвярых грамадзян Беларусі ў аўтааварыі ў Грузіі паведамляюць мясцовыя СМІ.
Як адзначае тэлеграм-канал “Pro Georgia / пра Грузію”, ДТЗ здарылася на горным курорце Гамісмта (рэгіён Гурыя).
“З дарогі ў яр сарваўся і перакуліўся мікрааўтобус з пасажырамі — у гэты момант вядома пра чатырох загінулых. Транспарт спускаўся ўніз, калі ў яго ўзніклі праблемы з тармазамі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Яшчэ некалькі чалавек пацярпелі, іх шпіталізавалі. “На месцы мабілізаваныя экіпажы паліцыі, ратавальнікі і брыгады хуткай дапамогі”, — адзначае канал.
Тэлеграм-канал “Tbilisi life” паведамляе пра аварыю так: “Кіроўца мікрааўтобуса, які ехаў з курорта Гомісмта, не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго мікрааўтобус з’ехаў у цясніну”.
Са спасылкай на тэлеканал “Guria TV” гаворыцца, што ў бальніцу дастаўлена чацвёра пацярпелых: жанчына, мужчына і двое непаўналетніх.
Удакладняецца, што сярод загінулых беларусаў дзяцей няма.
Мікрааўтобусам кіраваў грамадзянін Грузіі, пагрозы яго жыццю няма.
Паведамляецца, што МУС Грузіі пачало расследаванне паводле арт. 276 КК (парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула смерць чалавека).
За апошні час гэта па меншай меры другое ДТЗ у Грузіі з гібеллю беларускіх грамадзян. У ліпені аварыя здарылася ў Батумі — сутыкнуліся мікрааўтобус з турыстычнай групай і легкавы аўтамабіль. Загінулі двое беларускіх турыстаў — жанчына 1983 года нараджэння і мужчына 1963 года нараджэння.

- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку года ў маніторынгавы цэнтр праўладнай ФПБ паступіла 80 скаргаў работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала спробы парушэння мяжы з боку Беларусі пасля 34 дзён спакою, Літва — пасля 17 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

