Мінск 21:31

У Гарадоцкім раёне патануў мужчына — цела знойдзена ў возеры каля перавернутай лодкі

Фота: ТРВОД

21 кастрычніка, Позірк. Пра ўтапленне ў Гарадоцкім раёне (Віцебская вобласць) мужчына 1976 года нараджэння паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Цела было знойдзена днём 21 кастрычніка на паверхні вады ў возеры Езярышча.

“Відавочцам на акваторыі была заўважаная перавернутая лодка за 30 метраў ад берага, падплыўшы бліжэй, у трыснягу [ён] заўважыў цела мужчыны”, — гаворыцца ў паведамленні.

Загінулы выняты з вады супрацоўнікамі ТРВОД.

Як паведамлялася, у купальны сезон 2026 года (з траўня да верасня) у Беларусі патанула 145 чалавек — на пяць менш (-3%), чым летась. Найбольш людзей загінула пры падзенні ў ваду — 57. Пры купанні — 51.

За сезон быў выратаваны 181 чалавек, у тым ліку работнікамі арганізацыі — 147.

Згодна з данымі МНС, за пяць гадоў (2021–2025) у беларускіх вадаёмах патанула 1.984 чалавекі, у тым ліку 132 дзіцяці. Асобна ў 2025-м — 282 (12).

Падзяліцца: