Мінск 00:25

Жанчына загінула ў ДТЗ у Іўеўскім раёне, двое малалетніх дзяцей дастаўлена ў бальніцу

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

28 жніўня, Позірк. Аб смяротным ДТЗ у Іўеўскім раёне паведаміла УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Адзначаецца, што 28 жніўня каля 13 гадзін на аўтадарозе Р-48 Варона — Ашмяны — Юрацішкі — Іўе, паблізу вёскі Сямёнкі, 45-гадовы кіроўца аўтамабіля “Воя“ на закругленні дарогі выехаў на паласу сустрэчнага руху і здзейсніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем “Нісан” пад кіраваннем 36-гадовага мужчыны.

У выніку аварыі 38-гадовая жанчына — пасажыр “Нісана” загінула на месцы, дзеці 7 і 10 гадоў, якія там знаходзіліся, а таксама жанчына — пасажыр аўтамабіля “Воя“ для аказання дапамогі дастаўленыя ў бальніцу.

Па факце ДТЗ прызначаная праверка. УУС звяртае ўвагу, што ў “Нісане” знаходзілася толькі адно дзіцячае крэсла, нягледзячы на перавозку двух дзяцей да 12 гадоў.

Раніцай 28 жніўня дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам адбылося ў Мінску. У выніку чатырох ДТЗ на тэрыторыі Мінскай вобласці 27 жніўня два чалавекі загінула, трое атрымалі траўмы.

Падзяліцца: