Спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі Коўл уганараваны асаблівым прызам расійскай прэміі ім. Ганны Паліткоўскай
28 жніўня, Позірк. Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл уганараваны асаблівым прызам “За выратаванне жыццяў“ прэміі “Камертон” ім. Ганны Паліткоўскай, паведамляе расійская “Новая газета“.
Цырымонія прайшла ў Маскве 27 жніўня з удзелам галоўнага рэдактара выдання Дзмітрыя Муратава.
Адзначаецца, што “дзякуючы місіі“ Коўла “сотні беларускіх палітвязняў выйшлі на волю“.
Лаўрэатамі прэміі сёлета таксама сталі анлайн-выданні The Bell і “Вёрстка” (рэдакцыі пакінулі РФ), а таксама прызнаны на радзіме “замежным агентам“ рок-музыка Барыс Грабеншчыкоў, які пражывае ў Вялікабрытаніі.
“Нацыянальная прэмія „Камертон“ ім. Ганны Паліткоўскай” — узнагарода, заснаваная Саюзам журналістаў Расіі ў 2013 годзе ў памяць аб забітай у пад’ездзе ўласнага дома ў Маскве журналістцы (у кастрычніку 2006-га). Уручаецца штогод.
9 лістапада 2025 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў 78-гадовага Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі.
На той момант Коўл з’яўляўся намеснікам Кіта Келага — спецпасланніка па Украіне. Ён удзельнічаў у вызваленні (з далейшым вывазам у Літву) дзвюх груп палітвязняў, а таксама замежных грамадзян без гэтага статуса 21 чэрвеня і 11 верасня 2025 года.
Апошні раз спецпасланнік Коўл прыязджаў у Мінск да Аляксандра Лукашэнкі 19 сакавіка 2026-га. Тады было вызвалена 250 чалавек, большасці з якіх улады дазволілі застацца ў краіне.
Усяго за час працы Коўла на волю выйшла больш за 400 чалавек. Чакаўся ягоны чарговы прыезд у траўні, аднак гэтага не адбылося.
У завочным дыялогу ў сацсетцы X 16 жніўня прадстаўнік Трампа адказаў кароткім “так“ на пытанне аб вызваленні палітвязняў “у найбліжэйшай будучыні“.
У інтэрв’ю The New York Times (апублікавана 22 жніўня) Коўл заявіў, што разлічвае на чарговае вызваленне вязняў у “найбліжэйшы час“. Як піша выданне, спецпрадстаўнік “хоча дабіцца вызвалення ўсіх астатніх беларускіх палітычных зняволеных“.
На 28 жніўня палітвязнямі ў Беларусі прызнана 889 чалавек.

- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваДа пачатку навучальнага года недахопы ліквідаваны ў 2 тыс. школ — МінадукацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаМАРГ абяцае "сур'ёзны запыт з усіх" за рост долі продажаў беларускіх тавараў, пагражае непапулярнымі мераміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка

