Пачобут не адмаўляецца ад намеру вярнуцца ў Беларусь, хаця “ніхто не дасць гарантый“ яго бяспекі

28 жніўня, Позірк. Экс-палітвязень, актывіст Саюза палякаў (пазбаўлены рэгістрацыі беларускімі ўладамі) Анджэй Пачобут не адмаўляецца ад намеру вярнуцца ў краіну, вынікае з ягоных заяў на фестывалі “Кампус Польшча Будучыні“ (Campus Polska Przyszłości) 27 жніўня ў Ольштыне.
“Ніхто не дасць мне ніякіх гарантый, як будуць паводзіць сябе ўлады Беларусі“, — цытуе яго TVN24. Пры гэтым актывіст, паводле яго прызнання, усведамляе рызыкі, звязаныя з вяртаннем.
Па словах Пачобута, ён мае намер вярнуцца на радзіму, каб там “пашырыць прастору свабоды“ выказвання меркаванняў.
Прывёўшы ў прыклад тэлеграм-канал былога палітвязня Мікалая Статкевіча, які знаходзіцца ў краіне і каментуе дзеянні ўладаў, спікер адзначыў, што “у Беларусі ёсць свабодная прастора“, хаця гэта “не стопрацэнтная свабода“.
53-гадовы журналіст і актывіст быў выпушчаны на волю і вывезены з Беларусі ў Польшчу 28 красавіка. Ён быў у ліку асуджаных, якіх дэмакратычныя краіны вызвалілі ў рамках абмену з Беларуссю і РФ па схеме “пяць на пяць“.
У траўні Пачобут паведаміў, што афіцыйна быў памілаваны, хаця не пісаў прашэння пра гэта.
Намер вярнуцца ў краіну ён дэклараваў адразу пасля вызвалення, паведаміўшы, што папрасіў аб адпаведных гарантыях з боку Мінска: “Прывялі чыноўніка з Адміністрацыі прэзідэнта і патэлефанавалі польскаму часоваму паверанаму ў справах. Я спытаўся, ці магу я вярнуцца ў Беларусь. Ён пацвердзіў гэта. Беларускія чыноўнікі таксама пацвердзілі гэта“ (цытата ад 28 красавіка).
Выступаючы ў Сенаце Польшчы 20 траўня, Пачобут заявіў, што вернецца ў Беларусь не пазней за верасень.
3 траўня прэзідэнт Караль Наўроцкі ўручыў яму вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду — Ордэн Белага Арла.
Пачобут і Amnesty International просяць Туска ўмацаваць прававое становішча беларусаў у Польшчы

- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваДа пачатку навучальнага года недахопы ліквідаваны ў 2 тыс. школ — МінадукацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаМАРГ абяцае "сур'ёзны запыт з усіх" за рост долі продажаў беларускіх тавараў, пагражае непапулярнымі мераміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
