Рост цэн на нехарчовыя тавары ў ліпені стаў рэкордным за апошнія чатыры гады — аналіз

Ілюстрацыя: belgazeta.by
30 жніўня, Позірк. Рост цэн на нехарчовыя тавары у ліпені выявіўся рэкордным за апошнія чатыры гады, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак Белстата.
Цэны на гэтую групу тавараў павялічыліся за месяц на 0,81%. Вышэй гэты паказчык быў у жніўні 2022 года — 0,85%.
10 ліпеня 2026 года урад скараціў спіс тавараў, цэны на якія падкантрольныя дзяржаве.
Паводле аналізу “Позірку“, сёлета ў ліпені рост цэн на легкавыя аўтамабілі і аўтазапчасткі стаў рэкордным (+3,07%) са жніўня 2022 года, мужчынскае адзенне (+0,76%) — з траўня 2024-га, тэкстыльныя вырабы (+1,19%) — з лютага 2025-га, электратавары (+0,52%) — з траўня 2025-га, жаночае адзенне (+0,58%) — з кастрычніка 2025-га, тавары для спорту і турызму (+1,20%) — з лістапада 2025-га.
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



