У Полацкім раёне састаў з вагонамі насмерць пераехаў мужчыну, які ляжаў на рэйках

31 жніўня, Позірк. На чыгунцы ў Полацкім раёне (Віцебская вобласць) смяротна траўмаваны мужчына, паведаміла 31 жніўня прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле папярэдніх даных, уначы 30 жніўня са станцыі “Громы” на прадпрыемства па пад’язным шляху падавалі вагоны з драўнінай.
Паведамляецца, што састаўнік цягніка, што знаходзіўся ў першым вагоне, заўважыў у цемры чалавека, які ляжаў на чыгуначных пуцях. Работнік “экстрана перадаў сігнал на тармажэнне машыністу цеплавоза, які знаходзіўся ў хваставой частцы саставу і ажыццяўляў штурханне вагонаў, аднак наезду пазбегнуць не атрымалася”.
Ад атрыманых траўм мужчына, што ляжаў на рэйках, памёр.
Следчы разам са спецыялістамі Дзяржкамітэта судовых экспертыз (ДКСЭ) агледзеў месца здарэння, зафіксаваў следавую карціну. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Побач з загінулым была знойдзеная бутэлька з-пад спіртнога.
Прэс-служба ДКСЭ паведаміла, што на месцы здарэння не было выяўлена якіх-небудзь дакументаў, якія б дазволілі ідэнтыфікаваць асобу мужчыны. Па адбітках пальцаў было высветлена, што загінулы — мясцовы жыхар 1965 года нараджэння.
За студзень — чэрвень 2026 года на чыгунцы зарэгістравана 26 выпадкаў траўмавання грамадзян цягнікамі, з іх 15 — са смяротным вынікам, паведамляла раней Генеральная пракуратура. Паводле даных нагляднага органа, сярод загінулых адзін непаўналетні і два пенсіянеры.
Асноўнымі прычынамі надыходу цяжкіх наступстваў з’яўляліся асабістая бестурботнасць і грэбаванне правіламі паводзін на чыгунцы.
У 2025 годзе на чыгунцы загінула 46 чалавек, яшчэ 35 атрымалі траўмы.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаПакістанскія кампаніі шукаюць работнікаў на 121 вакансію ў Беларусі — па некаторых заробак большы, чым прапануюць самі прадпрыемствыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа сем месяцаў адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала амаль 3,1 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 36 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 4,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені працэнтныя стаўкі па крэдытах знізіліся да 10,15% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 31 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка

