Султан Малайзіі запрошаны ў Беларусь для “абмеркавання актуальных пытанняў”

31 жніўня, Позірк. Наведаць Беларусь для “абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага і глабальнага парадкаў дня” запрасіў вярхоўнага кіраўніка Малайзіі султана Ібрагіма Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 31 жніўня манарха і народ гэтай краіны ў Паўднёва-Усходняй Азіі з Днём Незалежнасці.
Віншавальнік, як паведамляе яго прэс-служба, выказаў упэўненасць у тым, што “стасункі паміж Мінскам і Куала-Лумпурам, якія абапіраюцца на агульнасць <…> падыходаў да фармавання справядлівага светаўладкавання, працягнуць развівацца на прынцыпах узаемнага даверу і павагі”.
Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусь зацікаўленая ў пашырэнні супрацы з Малайзіяй як у гандлёва-эканамічнай сферы, так і ў прамысловай кааперацыі, культуры.
Летась у віншаванні з гэтай жа нагоды беларускі палітык выказваў зацікаўленасць у “далейшым умацаванні стасункаў” з Малайзіяй “на прынцыпах сяброўства і ўзаемнай павагі”, а таксама гатоўнасць да “пашырэння міждзяржаўнай супрацы па розных кірунках узаемнага інтарэсу”.
У віншаванні 2024 года Лукашэнка таксама заяўляў пра жаданне “актывізаваць двухбаковыя кантакты”. “Спадзяёмся на <…> правядзенне ўзаемных візітаў на розных узроўнях, гатовыя да сумеснай дзейнасці па развіцці дагаворна-прававой базы”, — адзначаў ён.
Згодна са статыстычнымі данымі ААН, экспарт Малайзіі ў Беларусь паводле вынікаў 2025 года склаў 5,05 млн долараў, 2024-га — 10,65 млн, 2023-га — 112,41 млн долараў (пры гэтым за 2022-гі — 5,01 млн, 2021-ы — 3,89 млн, 2020-ы — 5,90 млн, 2019-ы — 4,01 млн, 2018-ы — 8,34 млн), імпарт — 36,84 млн; 32,84 млн; 21,82 млн (18,76 млн, 51,18 млн, 30,86 млн, 37,06 млн, 74,85 млн адпаведна).
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


