Мінск 13:32

Рост курсу наяўнага долара ў жніўні быў рэкордным з канца 2024 года

Ілюстрацыя: pexels.com

2 верасня, Позірк. На 3,96% (з 2,9263 да 3,0423 рубля) вырас за восем месяцаў 2026 года сярэдні курс наяўнага долара ЗША, сведчыць праведзены Позіркам аналіз каціровак, якія выстаўляюць галаўныя аддзяленні беларускіх банкаў.

У студзені долар патаннеў на 2,92%, у лютым — падаражэў на 0,38%, у сакавіку — на 3,18%, у красавіку — патаннеў на 3,66%, у траўні — падаражэў на 0,16%, у чэрвені — на 2,54%, у ліпені — патаннеў на 0,45%, у жніўні — падаражэў на 4,97%.

Гэта стала рэкордным паказчыкам пасля лістапада 2024 года, калі сярэдняя каціроўка наяўнага долара павялічылася на 7,77%. У далейшым паказчык месячнага росту не перавышаў 3,18% (у сакавіку 2026 года). Найбольшае падзенне склала 5,10% (у лютым 2025-га).

Сярэдні курс куплі вырас у мінулым жніўні на 4,79%, продажу — на 5,14%.

За апошнія 10 гадоў (2016-2025) сярэдні курс наяўнага долара павялічыўся на 65,23%.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: