Памежнікі Літвы перахапілі яшчэ два дроны з цыгарэтамі з Беларусі, ад пачатку года — 67 апаратаў

20 кастрычніка, Позірк. У Шальчынінкайскім раёне Літвы напрыканцы мінулага тыдня было перахоплена яшчэ два беспілотнікі з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай краіны.
Паводле інфармацыі ведамства, у ноч на 16 кастрычніка супрацоўнікі памежнай заставы Пурвенай, якія патрулявалі памежную тэрыторыю каля вёскі Думбле, “пачулі з боку Беларусі характэрны гук палёту дрона”. Гук знік пасля выкарыстання антыдронавага абсталявання.
Памежнікі “агледзелі меркаванае месца падзення беспілотніка”, але праз “цемру і густы туман” знайсці яго не атрымалася. Пошукі былі адноўленыя на досвітку 17 кастрычніка і сталіся паспяховымі: “У наваколлі згаданай вёскі, прыкладна за 290 метраў ад дзяржаўнай мяжы, быў знойдзены дрон з прымацаваным да яго скруткам”.
“Пры падзенні беспілотнік атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні і стаў непрыдатным для далейшага выкарыстання. У скрутку знаходзілася 100 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Другі дрон памежнікі той жа заставы гэтаксама па гуку выявілі ў ноч на 18 кастрычніка ля вёскі Даўгідоняй.
“Сістэма відэаназірання зафіксавала, як беспілотнік, на які ўздзейнічалі антыдронавыя сродкі, упаў у наваколлі вёскі Бяржышкес, — адзначыла САДМ. — Памежнікі блакавалі меркаваны раён яго падзення і пачалі пошукі. Праз некалькі дзясяткаў хвілін у лесе ля згаданай вёскі, прыкладна за 1.050 метраў ад дзяржаўнай мяжы, быў знойдзены дрон з прымацаваным грузам. Ад удару аб зямлю беспілотнік атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні. У скрутку, які адарваўся ад дрона, знаходзілася 750 пачкаў цыгарэт Minsk 5 Superslims з беларускімі акцызнымі маркамі”.
Агульны кошт дзвюх партый нелегальных цыгарэт з улікам падаткаў — каля 4,7 тыс. еўра.
Паводле фактаў “набыцця і перавозкі падакцызных тавараў з парушэннем вызначанага парадку” распачатыя дзве адміністрацыйныя вытворчасці.
Згодна з інфармацыяй ведамства, ад пачатку 2026 года памежнікі прызямлілі 67 кантрабандысцкіх дронаў, што прыляцелі з Беларусі. За ўвесь мінулы год — 59, у 2024-м — 54.
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя валавы знешні доўг Беларусі складаў амаль 36 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінуў 31 грамадзянін Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


