Заведзеная крымінальная справа на вінаватага ў ДТЗ з двума загінулымі ў Віцебскай вобласці
30 верасня, Позірк. Аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да кіроўцы, які здзейсніў смяротнае ДТЗ 27 верасня ў Жабінкаўскім раёне (Брэсцкая вобласць), паведаміла МУС. Мужчына затрыманы.
Папярэдне ўстаноўлена, што 58-гадовы жыхар Кобрына, пазбаўлены права кіравання і раней неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за кіраванне ў нецвярозым выглядзе, ехаў на аўтамабілі “Мэрсэдэс“ у бок Мінска па аўтадарозе М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа РФ.
Каля 17:20 у зоне абмежавання хуткасці 70 км/г на адлегласці каля 150 метраў да пешаходнага пераходу ён сутыкнуўся з “Фольксвагенам“, які рухаўся ў спадарожным кірунку, пад кіраваннем 62-гадовага мужчыны.
Кіроўца “Фольксвагена“ і 41-гадовая пасажыр “Мерседэса” загінулі на месцы. Кіроўцу і 43-гадовага пасажыра другога аўтамабіля шпіталізавалі, яшчэ адзін 49-гадовы пасажыр пасля надання медыцынскай дапамогі быў адпушчаны.
Аб смяротнай аварыі на 39-м км згаданай трасы МУС паведаміла ў той жа дзень. Адзначалася, што кіроўца “не абраў бяспечную дыстанцыю“.
У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСавет Рэспублікі ўхваліў бюджэт на 2027 год і змены ў Падатковы кодэксМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў колькасць укладчыкаў павялічылася на 6,8% — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



