Смяротнасць на пажарах у Беларусі вырасла амаль на 5% — даныя МНС

Архіўнае фота: МНС
16 лістапада, Позірк. З пачатку 2026 года на пажарах у Беларусі загінула 456 чалавек — на 4,8% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (435), сведчаць даныя на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
За гэты час у краіне здарылася 5.787 пажараў (5.547; +4,3%), траўмавана 568 чалавек (523; +8,6%), выратавана— 465 (372; +25%).
За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 15 лістапада да 6:00 16-га) ад агню ў Беларусі загінулі два чалавекі. У Валожынскім раёне (Мінская вобласць) ахвярай пажару стала жанчына 1957 года нараджэння, у Іўеўскім раёне (Гродзенская вобласць) — мужчына 1978 г.н.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЧысты прыбытак рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за тры кварталы зменшыўся ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — кастрычніку рознічны тавараабарот вырас на 8,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка



