У Гомельскай вобласці зноў пройдуць камандна-штабныя вучэнні МУС “у асаблівых умовах”
23 лістапада, Позірк. Аб пачатку комплексных камандна-штабных вучэнняў паведаміла УУС Гомельскай вобласці.
Вучэнні “па праверцы гатоўнасці падраздзяленняў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС да дзеянняў у асаблівых умовах” пачнуцца 23 лістапада.
У сувязі з гэтым у Гомелі з 19:00 23 лістапада да 10:00 27 лістапада будзе абмежаваны рух на вул. Камунараў (ад вул. Кірава да вул. Савецкай), уезд у арку дома 18 па вул. Савецкая (пад’езд да паліклінікі МУС), уезд у двор дома 18 па вул. Сялянскай. Таксама часткова абмежаваны рух і ўезд на тэрыторыю паркоўкі гатэля “Сож”.
УУС папярэджвае, што “магчыма перамяшчэнне спецыяльнай і ваеннай тэхнікі”.
У сувязі з абмежаваннем месцаў для паркоўкі транспарта рэкамендуем кіроўцам загадзя планаваць маршрут і выбіраць альтэрнатыўныя месцы стаянкі. Грамадзян просяць “з разуменнем паставіцца да часовых нязручнасцяў”.
23 верасня ў Гомельскай вобласці ўжо праходзілі “комплексныя камандна-штабныя вучэнні па праверцы гатоўнасці падраздзяленняў да дзеянняў у асаблівых умовах”, якія прайшлі па тых жа адрасах.
У 2026 годзе камандна-штабныя вучэнні МУС або ўнутраных войскаў МУС, прысвечаныя ў тым ліку “спыненню масавых беспарадкаў“, прайшлі ў Брэсце (26 сакавіка), Віцебску (24 красавіка), Магілёве (27 мая і 30 жніўня), Гродзенскай вобласці (29–30 ліпеня), Мінскай вобласці (26). 8 верасня ўнутраныя войскі МУС трэніраваліся вызваляць заложнікаў і ліквідаваць дыверсантаў у Віцебскай вобласці.
Сярод іншага на вучэннях адпрацоўваліся “пратэстныя” сцэнары, імітаваліся выбухі і стрэлы, у якасці рэквізіту выкарыстоўваліся падпалкі.
20 лістапада МУС анансавала маштабныя вучэнні ўнутраных войскаў МУС (ВВ).
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСавет Рэспублікі ўхваліў бюджэт на 2027 год і змены ў Падатковы кодэксМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў колькасць укладчыкаў павялічылася на 6,8% — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



