МЗС не выключае, што Беларусь па палітычных матывах не абяруць непастаянным членам СБ ААН
8 снежня, BPN. Афіцыйны Мінск заявіў аб супрацьдзеянні заходніх краін па абранні Беларусі непастаянным членам Савета бяспекі ААН на 2024—2025 гады.
Як адзначыў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз, беларускі бок ведае, што “ў цяперашняй сітуацыі спецыяльна, каб сарваць ход нашай выбарнай кампаніі, краінамі Захаду можа быць вылучаны кандыдат-спойлер”.
Паводле слоў Глаза, яшчэ з 2007 года Беларусь з’яўляецца адзіным кандыдатам ад усходнееўрапейскай рэгіянальнай групы ў склад непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН на 2024—2025 гады.
“Выбары павінны адбыцца ў 2023 годзе. Члены нашай групы, як правіла, не выстаўляюць паралельна свае канкурэнтныя кандыдатуры пры своечасовым вылучэнні іншых. Такі джэнтльменскі падыход, таму заяўкі распісаны ўжо да 2051 года”, — цытуе Глаза прэс-служба МЗС.
Прадстаўнік ведамства падкрэсліў, што калі планы Захаду ўвасобяцца ў жыццё — будзе абраная іншая краіна, то “аб ніякім самастойным рашэнні гэтага кандыдата вылучыцца ў склад СБ ААН, тым больш у такія сціслыя тэрміны, не можа ісці і гаворкі”.
У МЗС лічаць, што гэта будзе “такая марыянеткавая кандыдатура ў піку Беларусі, якая будзе абапірацца на магутную падтрымку заходніх краін у сваёй кампаніі”. “Для большасці дзяржаў — членаў ААН такі расклад будзе відавочны, бо будзе створаны відавочна палітызаваны прэцэдэнт”, — заявіў Глаз.
Паводле яго, у выпадку абрання Беларусь будзе прасоўваць у Савеце Бяспекі ААН “ідэю аб запуску шырокага міжнароднага дыялогу для аднаўлення даверу і ўмацавання бяспекі”.
На пачатку лістапада сябры Рады Бяспекі ААН Эстонія, Францыя, Ірландыя, ЗША, Вялікабрытанія, Нарвегія і Албанія (з 2022 года) выступілі з сумеснай заявай “аб дзейнасці беларускіх уладаў па выкарыстанні мігрантаў”.
Аўтары асудзілі выкарыстанне людзей, “чые жыцці і дабрабыт былі пастаўленыя пад пагрозу Беларуссю ў палітычных мэтах для дэстабілізацыі суседніх краін і знешняй мяжы Еўрапейскага саюза і адцягнення ўвагі ад яе ўласных парушэнняў правоў чалавека, што сталі больш частымі”.
12 кастрычніка беларускія ўлады заявілі аб нямэтавым выкарыстанні фінансавых сродкаў супрацоўнікамі Прадстаўніцтва ААН у Мінску. У прыватнасці, было заяўлена, што офіс арганізацыі незаконна выкарыстаў свае сродкі для аплаты паслуг адвакатаў 23 грамадзян, якія ўдзельнічалі ў пратэстах.
На гэта пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі заявіла, што дзейнасць офіса “сканцэнтравана на працягу нашай працы з Беларуссю і на карысць Беларусі”. “Мы спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі і адпаведнымі партнёрамі ў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку ў галінах ўстойлівага развіцця і правоў чалавека”, — падкрэсліла яна.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка