Прэм’ер Польшчы заявіў аб гатоўнасці ўвесці новыя санкцыі супраць Беларусі ў выпадку эскалацыі сітуацыі з нелегальнымі мігрантамі
14 снежня, BPN. Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў аб гатоўнасці ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў выпадку эскалацыі сітуацыі з нелегальнымі мігрантамі на мяжы. Тэму міграцыйнага крызісу ён узняў 13 снежня падчас паездкі ў Будапешт (Венгрыя) на саміт краін Вышаградскай групы.
“Мы ведаем, што Беларусь баіцца эканамічных санкцый і гандлёвай блакады, — цытуе кіраўніка польскага ўрада яго канцылярыя. — Калі эскалацыя [сітуацыі з мігрантамі] працягнецца ці Мінск і Масква будуць шукаць новыя механізмы для дэстабілізацыі гэтай часткі Еўропы, мы без ваганняў прадставім Еўрапейскай камісіі і нашым партнёрам новыя рашэнні, накіраваныя на больш рашучы адказ на такую практыку”.
“Мы мусім умець абараняць нашыя вонкавыя межы. <…> Мы не павінны не дапускаць, каб адны людзі правозілі іншых людзей кантрабандай, выкарыстоўвалі тых як жывыя шчыты, як зараз Лукашэнка і яго кіраўнікі (верагодна, гаворка пра Маскву. — BPN.), супраць краін Еўрапейскага саюза”, — зазначыў ён.
Як паведамлялася, новы канцлер Германіі Олаф Шольц пасля перамоваў з Маравецкім 12 снежня ў Варшаве заявіў, што “палітыка рэжыму ў Мінску” з’яўляецца сёння “актуальным вялікім выклікам, перад якім мы ўсе стаім”. “Лукашэнка выкарыстоўвае бежанцаў для правядзення сваёй палітыкі. Гэта бесчалавечна, і я не магу сказаць інакш. І ў нас агульная задача — даць гэтаму адпор”, — падкрэсліў ён.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС пачаўся вясной 2021 года. Спачатку шматразовае павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў адчула Літва. Пасля таго як Вільнюс прыняў рашэнне не затрымліваць мігрантаў, а разварочваць іх назад у Беларусь, плыні нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу.
Крызіс абвастрыўся 8 лістапада, калі тысячы мігрантаў разбілі лагер на беларускай тэрыторыі ля мяжы з Польшчай. У наступныя дні асобныя групы замежнікаў спрабавалі прарвацца праз польскія загароды. Адбылося некалькі сур’ёзных сутычак, у ходзе якіх мігранты закідвалі польскіх памежнікаў камянямі, а тыя выкарыстоўвалі спецыяльныя сродкі.
З-за павелічэння плыні нелегальных мігрантаў з беларускага боку Літва, Латвія і Польшча ўвялі надзвычайнае становішча ў раёнах, якія мяжуюць з Беларуссю. Кіраўніцтва краін Балтыі і Польшчы ўскладае адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ называюць прычынай крызісу дзеяння краін Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.
- Грамадства, Эканоміка
Працоўныя пенсіі павышаны на 5%
- Палітыка
Украіна кантралюе сітуацыю на мяжы з Беларуссю — Зяленскі
- ПалітыкаЛукашэнка лічыць, што ў пагаршэнні адносін з Арменіяй віны Беларусі нямаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
У Мінску іншаземца прыгаварылі да 12 гадоў пазбаўлення волі за замах на забойства
- Эканоміка
У жніўні продажы аўтобусаў МАЗ на рынку РФ знізіліся ў 21 раз
- Грамадства, Палітыка
Беларусь другі раз з пачатку года накіравала гуманітарную дапамогу ў Зімбабвэ
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
Ціханоўская абмеркавала з амбасадарам па асобых даручэннях Латвіі праблему аўто з беларускімі нумарамі
- ЭканомікаУ жніўні продажы "БелДжы" на рынку РФ знізіліся на 7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Продажы новых грузавікоў МАЗ на рынку Расіі ў жніўні знізіліся на 27%
- Палітыка
Швецыя працягне падтрымліваць беларускія дэмсілы, заяўляе АПК
- Палітыка, Эканоміка
Кіраўнік МЗС звязаў удзел у ініцыятыве "Пояс і шлях" з захаваннем міру ў Беларусі
- Палітыка
Лукашэнка лічыць, што беларусам цяжка зразумець матывы еўрапейскіх эліт
- Эканоміка
Долар і еўра патаннелі на біржавых таргах 12 верасня
- Палітыка
Ваенная акадэмія гатовая пашыраць пералік спецыяльнасцей пад запыты Кітая — Хрэнін
- Грамадства, ПалітыкаЗа траціну верасня Літва спыніла больш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за ўвесь жнівеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Лукашэнка сцвярджае, што “не прывык дзяліць людзей паводле нацыянальнасцяў” (дапоўнена)
- Грамадства
На мяжы з Літвой затрымалі дваіх мужчын з беспілотнікамі
- Грамадства, Палітыка
Лукашэнка сцвярджае, што "не прывык дзяліць людзей паводле нацыянальнасцяў"
- ЭканомікаБелстат: За восем месяцаў будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 12%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
Смяротныя аварыі здарыліся 12 верасня ў Рагачоўскім раёне і Мінску
- Палітыка
Еўрапарламент 18 верасня абмяркуе сітуацыю з беларускімі палітвязнямі
- Грамадства, Палітыка
Сейм Латвіі прыняў папраўкі з забаронай на знаходжанне ў краіне аўто з беларускімі нумарамі
- Палітыка
Праваабаронца Кісляк абскардзіў у грузінскім судзе адмову ў наданні прытулку
- Грамадства
Гарыць лес на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка
- Палітыка, Эканоміка
Беларусь выкарыстоўвае для перавалкі сваёй прадукцыі 14 расійскіх партоў, аб'ёмы растуць — кіраўнік Мінтранса
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк абскардзіў у грузінскім судзе адмову ў наданні прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Новаствораны "Першы інфармацыйны" канал уключаны ў абавязковы ТБ-пакет
- Палітыка, Эканоміка
"Беларуськалій" пяць гадоў пастаўляў тэхнічную соль у "днр" і "лнр" — расследаванне
- Эканоміка
"Расатам" прапануе на разгляд тры пляцоўкі для захоўвання радыеактыўных адкідаў БелАЭС