Ціханоўская: Не трэба бачыць ува мне ворага, у нас агульны вораг
4 ліпеня, BPN. У размове з аналітыкам Сяргеем Чалым у эфіры праграмы “Чалы LIVE” 4 ліпеня Святлана Ціханоўская распавяла пра стаўленне да крытыкі на свой адрас.
Яна зазначыла, што “сіла ў адзінстве”. “Як бы хто зараз ні казаў, што Ціханоўская ўсё робіць не так — я ніколі сабе не дазволю сказаць пра кагосьці дрэнна”, — падкрэсліла дэмакратычны лідар.
“Гэта не прывядзе ні да чаго добрага”, — мяркуе яна.
“Кожны на сваім узроўні робіць вялікую працу, — перакананая Ціханоўская. — Не трэба бачыць ува мне ворага. У нас адзін агульны вораг. Хтосьці павінен перажыць свае эмоцыі і нянавісць, але ўсё роўна прыйсці да гэтага меркавання: вораг у нас агульны”.
Паводле яе слоў, крытыку на свой адрас яна ўспрымае спакойна: “Гэта такі трошкі дзэн”.
“Самасцвярджайцеся за мой кошт, — параіла Ціханоўская крытыкам. — Калі мне нешта “прылятае” і я на гэта не рэагую, значыць, мяне гэта не закранула. Гэта засталося ў вас”.
“Хоць бывае балюча і крыўдна”, — прызналася палітык.
Яна заклікала прыхільнікаў перамен “не прымяншаць свае заслугі” ў 2020 годзе і прывяла ў прыклад ацэнку былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы, з якім сустракалася 18 чэрвеня ў Капенгагене.
“Добры хлопец, мы з ім пасядзелі, пагаварылі. Ён выказаў захапленне беларусамі”, — адзначыла Ціханоўская.
На яе думку, у беларусаў “навязанае пачуццё віны за 2020-ы — недарабілі, недаціснулі”, тады як насамрэч “мы не разумеем, як шмат зрабілі”.
“Так, нашы родныя ў турмах, гэта наша адказнасць. Мы павінны давесці справу да канца”, — упэўненая дэмлідэр. Але і ўжо зробленае, лічыць яна, недаацэньваць нельга.
“Тое, што вы зрабілі, чым ахвяравалі… На Захадзе гэта вельмі добра відаць. Еўрапейцы прывыклі жыць у дэмакратыі, дзе ўсё цудоўна і выконваюцца правы чалавека. Але яны бачаць смелых беларусаў, а потым смелых украінцаў — і гэта выклікае ў іх захапленне”, — заявіла Ціханоўская.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка