Урад РФ дапусціў беларускія банкі да расійскага рынку дзяржзакупак
14 ліпеня, BPN. Беларускія банкі нароўні з расійскімі змогуць выдаваць незалежныя гарантыі ўдзельнікам расійскай сістэмы дзяржаўных закупак, вынікае з пастановы ўрада РФ № 1238, якую 12 ліпеня падпісаў прэм’ер-міністр Міхаіл Мішусцін.
Прэс-служба расійскага ўрада паведамляе, што дакумент аб “рэалізацыі пілотнага праекта” закліканы “спрасціць доступ да расійскага дзяржзаказу пастаўшчыкоў з Беларусі”. Гэта, як мяркуецца, “будзе садзейнічаць далейшай эканамічнай інтэграцыі дзвюх краін”.
Эксперымент працягнецца да канца 2023 года.
Пасля праходжання ўсіх абавязковых юрыдычных працэдур фінансава-крэдытныя ўстановы з Беларусі змогуць на паўнапраўнай аснове працаваць на рынку расійскіх дзяржзакупак — выдаваць незалежныя гарантыі.
Незалежная гарантыя — адзін са спосабаў фінансавага забеспячэння ў дзяржзакупках. Банк кампенсуе дзяржаўнаму замоўцу гарантыйную суму, калі пастаўшчык не выконвае свае абавязацельствы.
Ва ўрадзе РФ адзначылі, што спрашчэнне доступу беларускіх кампаній да расійскіх дзяржзакупак ёсць часткай “расійска-беларускіх дамоўленасцей, дасягнутых у рамках рашэнняў групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы”.
29 снежня 2021 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам назваў “добрым крокам з нашага боку допуск беларускіх прадпрыемстваў да дзяржзакупак у Расіі”. На яго думку, гэта “істотным чынам пашырае магчымасці” для беларускіх прадпрыемстваў.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1.300–1.400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка