МАЗ заняў 8-е месца па продажах новых грузавікоў на рынку РФ у ліпені
15 жніўня, Позірк. У ліпені 2023 года на расійскім рынку прададзена 489 новых грузавікоў Мінскага аўтамабільнага завода — на 53,8% больш, чым у тым жа месяцы 2022-га (318), сведчаць даныя аналітычнай кампаніі “Аўтасельгасмаш-холдынг” (РФ).
Прадукцыя мінскага прадпрыемства ў мінулым месяцы заняла 8-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынку Расіі (годам раней — 5-е), канстатуюць эксперты.
У пяцёрцы лідараў знаходзяцца расійскі КамАЗ, кітайскія SITRAK, Shacman, FAW, HOWO.
За сем месяцаў МАЗ рэалізаваў 3.533 новыя грузавікі — на 50,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2022-га (2.352).
20 ліпеня 2022 года пасол РФ Барыс Грызлоў на сустрэчы з кіраўніком холдынгу “Белаўтамаз” Валерыем Іванковічам заявіў, што прадукцыя Мінскага аўтазавода “карыстаецца вялікім попытам” у Расіі.
Паводле слоў Іванковіча, расійскі рынак “гістарычна з’яўляецца асноўным для беларускага прадпрыемства: у Расіі рэалізуецца каля 60-70 працэнтаў аб’ёмаў выпускаемай тэхнікі”.
15 чэрвеня падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што рынак аўтатэхнікі Саюзнай дзяржавы “мае патрэбу ў аператыўным прыняцці спецыяльных ахоўных мер праз актыўную экспансію кітайскіх вытворцаў”.
“Гаворка не проста пра падвышэнне імпартных пошлін, тут поля для манеўру амаль няма. Я маю на ўвазе антыдэмпінгавыя і спецахоўныя меры”, — сказаў Снапкоў.
Паводле яго слоў, экспансія ўсходніх партнёраў на беларускім і расійскім рынках аўтамабільнай грузавой тэхнікі “відавочная”, а дынаміка іх продажаў “запалохвальная”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


