Апрацавана 120 тыс. заявак на ўдзел у “Плане Перамога” — Азараў
17 жніўня, Позірк. З 200 тысяч заявак, якія паступілі ад жадаючых далучыцца да “Плана Перамога” (ПП), апрацавана 120 тыс., паведаміў экс-прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па аднаўленні правапарадку, а цяпер каардынатар па ПП і падпольным руху пры АПК Аляксандр Азараў.
Паводле яго інфармацыі, з 10 тыс. удзельнікаў праведзена “падрыхтоўчая работа”, складзены “рэалістычны план дзеянняў”. Прызначаныя “кіраўнікі атрадаў”, вызначаны “раёны засяроджвання сіл”, наладжаны “надзейная сувязь і каардынацыя ўдзельнікаў”, а таксама арганізавана “ўзаемадзеянне і абмен інфармацыяй па сітуацыі ў Беларусі з дружалюбнымі нам дэмакратычнымі дзяржавамі”.
Акрамя гэтага, адзначыў Азараў, удзельнікі плана “рэалізавалі шэраг спецыяльных аперацый у Беларусі, уключаючы аперацыю па пашкоджанні расійскага самалёта А-50, якая выратавала сотні жыццяў грамадзян Украіны”.
Экс-афіцэр МУС, які падтрымаў у 2020 годзе пратэстны рух, заявіў, што раскол у аб’яднанні былых сілавікоў ByPol і структурныя і кадравыя змены, якія адбыліся пасля гэтага, “не паўплывалі на бяспеку ўдзельнікаў плана”. “Асабістыя даныя надзейна абароненыя, уцечка інфармацыі немагчымая”, — сцвярджае ён.
Азараў назваў ПП “адзіным рэальным шляхам да звяржэння дыктатуры”, паколькі “без арганізаванага паўстання ўнутры краіны перамога над рэжымам немагчымая”.
“Мы не хочам гуляць у палітыку, мы — людзі практыкі. Наша справа — рэалізацыя плана для звяржэння дыктатуры ў Рэспубліцы Беларусь і вызвалення нашай краіны ад фактычнага паглынання Расійскай Федэрацыяй”, — падкрэсліў экс-прадстаўнік АПК.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская вызваліла Азарава ад пасады прадстаўніка АПК па аднаўленні правапарадку 6 жніўня. Не працягваць яго паўнамоцтвы на гэтай пасадзе рэкамендавала Каардынацыйная рада па ўрэгуляванні палітычнага крызісу.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


