Мінск 07:49

Новыя санкцыі ЕС уведзены супраць 38 чалавек і трох прадпрыемстваў

3 жніўня, Позірк. Новыя абмежавальныя меры Еўрасаюза супраць беларускіх уладаў, уведзеныя 3 жніўня, закранулі 38 чалавек і тры прадпрыемствы.

У санкцыйны спіс унесены фізічныя асобы:

1. Аляксандр Карніенка — былы начальнік папраўчай калоніі № 17 у Шклове;

2. Андрэй Пальчык — былы начальнік папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку;

3. Аляксандр Кароль — старшы пракурор упраўлення Генеральнай пракуратуры;

4. Міхаіл Мурашкін — былы намеснік начальніка Жодзінскага ГАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Барысаўскага РУУС;

5. Мікалай Максімовіч — намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Мінскага аблвыканкама;

6. Пётр Арлоў — суддзя Мінскага гарадскога суда;

7. Руслан Машадзіеў — былы намеснік начальніка папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку;

8. Сяргей Карчэўскі — начальнік рэжымнага аддзела папраўчай калоніі № 17 у Шклове;

9. Сяргей Маслюкоў — начальнік выхаваўчай калоніі № 2 у Бабруйску;

10. Святлана Бандарэнка — суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска;

11. Святлана Паходава — былая начальніца жаночай папраўчай калоніі № 4 у Гомелі;

12. Таццяна Пірожнікава — суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска;

13. Таццяна Гракун — старшы пракурор пракуратуры Мінскай вобласці па наглядзе за выкананнем законнасці судовых рашэнняў па крымінальных справах (ўдзельнічала ў працэсе па справе tut.by);

14. Валянціна Зянкевіч — суддзя Мінскага гарадскога суда;

15. Яўген Бубіч — начальнік папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску;

16. Юрый Васілевіч — начальнік папраўчай калоніі № 14 у Навасадах;

17. Раман Бізюк — старшы пракурор аддзела пракуратуры Мінска;

18. Сяргей Хрыпач — суддзя Мінскага гарадскога суда;

19. Вадзім Гігін — дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі, былы старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “Веды”;

20. Ксенія Лебедзева — прапагандыстка, супрацоўніца дзяржаўнага тэлеканала “Беларусь 1”;

21. Зінаіда Балаболава — суддзя суда Наваполацка;

22. Галіна Кніжонак — суддзя суда Мазырскага раёна;

23. Ганна Лявусік — суддзя суда Ленінскага раёна Гродна;

24. Генадзь Кудласевіч — суддзя суда Іванаўскага раёна;

25. Іна Паўлоўская — суддзя суда Баранавіцкага раёна;

26. Аляксандр Тараканаў — суддзя суда Шклоўскага раёна;

27. Дзмітрый Бубенчык — суддзя Гродзенскага абласнога суда;

28. Алег Харошка — суддзя Гродзенскага абласнога суда;

29. Анастасія Бенедзісюк — кіраўнік аддзела рэпарцёраў Агенцтва тэлевізійных навін тэлеканала “Беларусь 1”;

30. Яўген Пуставы — прапагандыст, вядучы тэлеканала СТБ;

31. Алена Гармаш — суддзя суда Бабруйскага раёна і Бабруйска;

32. Андрэй Тарасевіч — суддзя суда Глыбоцкага раёна;

33. Ганна Асіпенка — суддзя суда Бабруйскага раёна і Бабруйска;

34. Ірына Падкавырава — пракурор (удзельнічала ў працэсе над журналісткай Ірынай Слаўнікавай);

35. Людміла Вашчанка — суддзя суда Глыбоцкага раёна;

36. Уладзімір Давыдаў — суддзя Вярхоўнага суда;

37. Вячаслаў Елісеенка — суддзя суда Докшыцкага раёна;

38. Антон Каляга — старэйшы следчы — следчы па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Цэнтральнага апарата Следчага камітэта (вёў крымінальную справу праваабарончага цэнтра “Вясна”).

У санкцыйны спіс прадпрыемстваў уключаны:

1. Мінскі электратэхнічны завод ім. В.І. Казлова;

2. Беларускі металургічны завод;

3. Канцэрн “Белнафтахім”.

Новыя абмежаванні ўведзены ў сувязі з “сітуацыяй у Беларусі” і яе “датычнасцю да расійскай агрэсіі супраць Украіны”.

Санкцыі прадугледжваюць:

– забарону на экспарт тавараў і тэхналогій, прыдатных для выкарыстання ў авіяцыі і касмічнай галіне, у тым ліку авіяцыйныя рухавікі і беспілотнікі;

– забарону на продаж, пастаўку, перадачу або экспарт агнястрэльнай зброі, яе частак і асноўных кампанентаў і боепрыпасаў;

– далейшыя абмежаванні на экспарт тавараў, якія выкарыстоўваюцца Расіяй для агрэсіўнай вайны супраць Украіны, у тым ліку паўправадніковыя прылады, электронныя інтэгральныя схемы, вытворчае і выпрабавальнае абсталяванне, фотакамеры і аптычныя кампаненты;

– пашыраную забарону на экспарт тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння.

Новыя абмежавальныя меры ўведзены “ў паскораным парадку з улікам неадкладнай неабходнасці барацьбы са спробамі абысці санкцыі”. Яны былі ўхвалены 26 ліпеня камітэтам пастаянных прадстаўнікоў краін ЕС.

Раней ЕС увёў шэсць пакетаў санкцый супраць Беларусі, у папярэдні раз — больш за год таму. Дэмакратычныя сілы неаднаразова заклікалі міжнародную супольнасць і заходніх саюзнікаў узмацніць санкцыйны ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі за парушэнне правоў чалавека, учыненне злачынстваў супраць чалавечнасці і саўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Усяго пад санкцыямі ЕС 233 фізічныя і 38 юрыдычных асоб Беларусі.

Наступныя абмежаванні будуць уведзены 9 жніўня, заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, прадстаўнік АПК па замежных справах Валерый Кавалеўскі на слуханнях аб дзейнасці кабінета 3 жніўня ў Варшаве.

Гл. падрабязней:

Кавалеўскі: Наступнае міжнароднае дзеянне па санкцыях у дачыненні да беларускага ВПК запланавана на 9 жніўня

Падзяліцца: