Выканаўцам абавязкаў кіраўніка прадстаўніцтва ААН у Беларусі стаў Эрол Ардуч
1 чэрвеня, BPN. Эрол Ардуч 1 чэрвеня пачаў працу ў якасці выконваючага абавязкі пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі, паведамляе прэс-служба прадстаўніцтва.
Да яго прадстаўніцтва ўзначальвала Іаана Казана-Вішнявецкі (прыступіла да абавязкаў пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі 15 траўня 2018 года).
У лютым Ардуч заняў пасаду прадстаўніка Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў (УВКУ) у Беларусі.
Ён з’яўляецца адвакатам, спецыялістам у галіне права прытулку і правоў чалавека. У структуры УВКУ працуе з 2002 года.
Раней быў кіраўніком місіі УВКБ у Косава, а таксама займаў розныя пасады ў Замбіі, Венгрыі, Грэцыі, Украіне, Швейцарыі, Кеніі, Іране, Судане і Турцыі.
Пачаў сваю кар’еру ў якасці адваката, практыкуючы ў Германіі і Турцыі. Ардуч мае вучоныя ступені ў міжнародным публічным праве і праве Еўрапейскага саюза, а таксама акадэмічныя сертыфікаты ў паліталогіі і філасофіі Бонскага ўніверсітэта (ФРГ).
Прадстаўніцтва ААН у Беларусі адкрылася ў 1992 годзе. У мандаце ААН у Беларусі выказваецца гатоўнасць “падтрымаць і ўмацаваць нацыянальныя намаганні, накіраваныя на вырашэнне найбольш важных праблем эканамічнага развіцця і садзейнічаць сацыяльнаму прагрэсу і павышэнню ўзроўню жыцця”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- За час кіравання Лукашэнкі ў Беларусі знікла 1,6 тыс. населеных пунктаў — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства