“Вясна”: Па палітычна матываваных крымінальных справах асуджана не менш за 35 лекараў

12 лістапада, Позірк. З 2020 года сотні беларускіх лекараў былі рэпрэсаваныя — арыштаваныя, асуджаныя паводле “палітычных” крымінальных артыкулаў, звольненыя за непажаданую ўладам грамадзянскую пазіцыю, многія былі вымушаныя пакінуць краіну. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы праваабарончага цэнтру “Вясна” пра пераслед прадстаўнікоў медыцынскай супольнасьці.
Паводле дадзеных праваабаронцаў, па палітычна матываваных крымінальных справах асуджаныя не менш за 35 лекараў, 15 з іх да гэтага часу застаюцца ў зняволенні.
“Вясна” нагадвае пра восем медыкаў, якія прызнаныя палітвязнямі і працягваюць адбываць пакаранне — тэрапеўт Аляксей Мандзік (прысуд — 7 гадоў пазбаўлення волі), урач УГД Яўген Бужынскі (6), сківічна-тварны хірург Андрэй Любецкі (5), фельчар хуткай дапамогі Артур Хлус (5), неўролаг Аляксандр Цялега (4), студэнт Белдзяржмедуніверсітэта Уладзіслаў Марціновіч (4), трансплантолаг Аляксей Аляксейчык (2,5), анестэзіёлаг-рэаніматолаг Вольга Барушка (2).
“Дзясяткі лекараў прайшлі праз затрыманні, суды па адміністрацыйных справах і “суткі” ў нечалавечых умовах у ізалятарах па ўсёй Беларусі. Многіх медыкаў затрымліваюць проста на працоўных месцах, пасля чаго судзяць за “дробнае хуліганства”, “непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі”, “несанкцыянаванае пікетаванне” або за “экстрэмісцкія” рэпосты навін незалежных СМІ”, — гаворыцца ў дакладзе.
Праваабаронцы звяртаюць увагу, што на 11 лістапада “ў цэлым па краіне не хапае 4.825 лекараў-спецыялістаў, таму лекары вымушаныя браць на сябе дадатковую нагрузку”.
Гл. таксама:
“Пакладзі дыплом”. Як Лукашэнка мае намер змагацца з дэфіцытам медыкаў (на рускай мове)

- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі Лукашэнкі, які мае пазашлюбнага сына, назвалі "разлажэннем маральных асноў" грамадзянскія і гасцявыя шлюбыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства