Ціханоўская і Шыманітэ напісалі артыкул аб адзінстве беларускага і літоўскага народаў
13 лістапада, Позірк. “Разам супраць аўтакратаў: як беларусы і літоўцы поруч змагаюцца за свабоду і дэмакратыю” — пад такім загалоўкам размясцілі на партале Delfi.lt сумесны артыкул дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская і прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ.
Матэрыял з’явіўся на фоне заяваў некаторых літоўскіх палітыкаў, у тым ліку прэзідэнта Гітанаса Наўседы, аб неабходнасці абмежаваць правы беларускіх грамадзян у той жа ступені, што і расійскіх, адмоўнай рэакцыі парламенцкага камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне на прапанову МУС Літвы павялічыць тэрмін дзеяння віду на жыхарства для беларусаў з аднаго да трох гадоў і спрэчак на тэму “літвінізму” (каму — літоўцам ці беларусам — належыць спадчына Вялікага княства Літоўскага).
“Нягледзячы на спробы рэжыму Лукашэнкі настроіць нас адзін супраць аднаго, мы разам абараняем свабоду і дэмакратыю ад агрэсіі аўтарытарных рэжымаў”, — пішуць Ціханоўская і Шыманітэ.
На іх думку, у сітуацыі, калі Расія “вядзе сваю імперыялістычную вайну супраць Украіны і гібрыдную агрэсію супраць дэмакратычных краін па ўсім свеце”, а рэжым Лукашэнкі “працягвае прыгнятаць беларускі народ і падтрымліваць расійскую вайсковую агрэсію”, адзінства “нашых краін і народаў — свабодалюбівых” беларусаў і літоўцаў” — “становіцца важней, чым калі-небудзь”.
“Мы злучаны значна мацней, чым простай геаграфічнай блізкасцю і агульнай гісторыяй. Мы глыбока разумеем праблемы і мары адзін аднаго і ўсведамляем, што нашыя лёсы непарыўна звязаныя. Наша сяброўства доўжыцца ўжо стагоддзі”, — падкрэсліваюць палітыкі.
Яны канстатуюць, што пасля падзей 2020 года літоўцы “выратавалі тысячы людзей, вымушаных уцякаць з Беларусі ад маштабнага тэрору, ня бачанага з часоў сталінізму”. Літоўцы “цудоўна ведаюць, чаму нельга ўраўноўваць паміж сабой дыктатара Лукашэнку і свабодалюбівы народ Беларусі”. “Нездарма тысячы беларусаў, вымушаных уцякаць са сваёй краіны з прычыны ўзмацнення рэпрэсій, знайшлі новы дом менавіта ў Літве. Рэжым Лукашэнкі з дапамогай правакацый і ілжывых заяў спрабуе падзяліць нас, але мы не дазволім яму гэтага зрабіць”, — гаворыцца ў артыкуле.
Ціханоўская і Шыманітэ заклікаюць міжнародную супольнасць і, у прыватнасці, Еўрапейскі саюз, “працягваць рабіць канкрэтныя захады супраць рэжыму ў Мінску”. “Вырашальнае значэнне тут маюць санкцыі, дыпламатычны ціск і падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці. Гэтыя крокі — у спалучэнні з пастаяннай маральнай і практычнай падтрымкай з боку такіх сяброў, як Літва — надзвычай важныя, каб схіліць шалі ў бок дэмакратычнай будучыні Беларусі”, — перакананы аўтары.
Літва і Беларусь названы “не проста суседзямі, а партнёрамі, якія імкнуцца да адной мары — мары аб адзінай, свабоднай і мірнай Еўропе”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+