Ціханоўская пра новую “справу Каардынацыйнай рады”: Гэта адна з самых маштабных і варварскіх атак рэжыму з 2021 года
28 лістапада, Позірк. Адной з “самых маштабных і варварскіх атак” рэжыму Аляксандра Лукашэнкі з 2021 года назвала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская хвалю вобшукаў, праведзеных 28 лістапада ў рамках новай “справы Каардынацыйнай рады (КР)”.
“Рэжым вядзе сапраўднае паляванне за беларусамі, якія кожны дзень працуюць дзеля перамен у краіне, і запалохвае іх сваякоў. Але тады, паводле логікі рэжыму, у Беларусі кожны трэці — тэрарыст і злачынец”, — цытуе Ціханоўскую яе прэс-служба.
Паводле слоў палітыка, Лукашэнка “працягвае ціснуць на ўсіх нас за тое, што, нават знаходзячыся ў выгнанні, мы ўсё роўна працягваем працу”.
“Нас называюць тэрарыстамі, выстаўляюць пагрозай для грамадства, бяруць у закладнікі нашых блізкіх. Але сапраўдныя злачынцы — зусім не актывісты ў выгнанні, а тыя, хто працягвае ператвараць Беларусь у турму. Тыя, хто сілай знішчаюць любое іншадумства. Таму я прашу вас паклапаціцца пра сваю бяспеку і бяспеку блізкіх. Людзі — наша галоўная каштоўнасць”, — адзначыла Ціханоўская.
Яна заклікала беларусаў, якія знаходзяцца ў эміграцыі, звязацца са сваякамі, якія застаюцца ў краіне: “Патэлефануйце і паспрабуйце іх супакоіць, удакладніць, ці патрэбна ім дапамога. Праверце, ці можаце вы хоць чымсьці дапамагчы тым, хто ўжо трапіў у бяду, ці баіцца патрапіць. Разам куды лягчэй перамагчы паніку і знайсці шляхі вырашэння праблем”.
“Калі ласка, не забывайце і пра тых, хто ўжо апынуўся за кратамі, і іх сваякоў. Мае дарагія, мы павінны трымацца разам і працягваць працу, каб пакласці канец гэтаму бязмежжу і прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці”, — рэзюмавала дэмлідар.
28 лістапада прайшла хваля ператрусаў па месцах беларускай рэгістрацыі і ў сваякоў прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі, звязаных з Каардынацыйнай радай па ўрэгуляванні палітычнага крызісу.
Вядома, што ператрусы прайшлі ў кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Паўла Латушкі і супрацоўнікаў НАУ, прэс-сакратара Святланы Ціханоўскай Ганны Красулінай, кіраўніка руху “За Свабоду” Юрыя Губарэвіча, аналітыка, эканаміста Сяргея Чалага, былога кіраўніка арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча, аднаго з прадстаўнікоў Народных пасольстваў Беларусі і дэлегата КР ад арганізацыі “Беларусы замежжа” Міхаіла Таўбе. Пра ператрус паведаміў у сацсетках таксама Сяргей Марцалеў, які 13 лістапада заявіў аб выхадзе са складу КР.
Следчы камітэт паведаміў, што па справе ў якасці падазраваных праходзіць больш за 100 чалавек. Ім інкрымінуюцца ч. 1 арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка