Міністэрства аховы здароўя адзначае ўздым захворвання на адзёр

6 снежня, Позірк. З лістапада медыкі адзначаюць уздым захворвання на адзёр — ужо зарэгістравана больш за 90 выпадкаў, агулам за 2023 год іх 140, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Эпідэміялагічная сітуацыя абвастраецца ў Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абласцях і Мінску. Ва ўзроставай структуры хворых дзеці ад 0 да 18 гадоў складаюць 48%, пры гэтым больш за 40% — дзеці да 1 года (у рэлізе не ўдакладняецца, 40% усіх хворых або хворых дзяцей). Сярод дарослых пацыентаў 37% — ва ўзросце ад 20 да 49 гадоў.
“На дадзены момант можна казаць пра наяўнасць практычна аднамомантнага распаўсюджвання віруса сярод непрышчэпленых асоб. Спецыялістамі рэгіструюцца адзінкавыя заносы інфекцыі ў паліклінікі, дзённыя стацыянары і ўстановы адукацыі”, — зазначае Міністэрства аховы здароўя.
Ведамства падкрэслівае, што 74% хворых не прышчэплены, або не маюць звестак аб вакцынацыі ў анамнезе, сярод хворых дзяцей не прышчэплена амаль 90%, таму што або не дасягнулі ўзросту вакцынацыі, або была адмова бацькоў.
Міністэрства нагадвае, што захворванне можна прадухіліць пры дапамозе вакцынацыі як самага бяспечнага і эфектыўнага спосабу абароны: вакцыны супраць адзёру валодаюць высокай эфектыўнасцю.
У сувязі з уздымам захворвання ведамства рэкамендуе паўналетнім удакладніць свой прышчэпачны статус супраць адзёру і зрабіць прафілактычныя прышчэпкі, калі адсутнічаюць дакументальныя звесткі аб вакцынацыі або аб перанесеным адзёры.
Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя сёлета ў красавіку паведамляў, што ўпершыню з 2021 года ў краіне было выяўлена некалькі хворых на адзёр (у Віцебскай вобласці). У 2020 і 2022 гадах выпадкаў адзёру не было, у 2021-м захварэла тры чалавекі.
Вірус звычайна перадаецца праз прамы кантакт, а таксама па паветры, інфікуе слізістую абалонку, а затым распаўсюджваецца па арганізме. Калі не хварэўшы на адзёр або непрышчэплены чалавек мае зносіны з хворым, верагоднасць заражэння дасягае 100%. Адзін хворы можа заразіць ад 12 да 18 чалавек.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка