Лукашэнка павіншаваў прэм’ера Славакіі з 80-годдзем вызвалення Браціславы ад нацыстаў
4 красавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка “ад імя беларускага народа і сябе асабіста” павіншаваў прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіцо “са знамянальнай датай — 80-й гадавінай вызвалення Браціславы ад нацысцкай акупацыі”, паведаміла прэс-служба віншавальніка.
У віншаванні палітык выказаў упэўненасць, што “павага да гістарычнай праўды застанецца трывалай асновай для развіцця дружалюбных адносін Мінска і Браціславы”.
Трэба адзначыць, што дзень 4 красавіка не з’яўляецца афіцыйным святам у Славакіі, хаця 3–4 красавіка праходзяць памятныя мерапрыемствы. У прыватнасці, паводле паведамленняў СМІ, 3 красавіка прэзідэнт Славакіі Петэр Пелегрыні ўшанаваў памяць загінуўшых за вызваленне Браціславы воінаў, усклаўшы вянок да мемарыяльнага комплексу Славін, які ўстаноўлены ў славацкай сталіцы ў гонар савецкіх салдат.
З падзеямі Другой сусветнай вайны звязана дзяржаўнае свята гадавіны Славацкага нацыянальнага паўстання, якое пачалося 29 жніўня 1944 года. Адзначаецца таксама Дзень перамогі над фашызмам 8 траўня, які з’яўляецца выходным днём, але не мае статуса дзяржаўнага свята.
1 студзеня Лукашэнка ўпершыню за шмат гадоў павіншаваў Петэра Пелегрыні і Роберта Фіцо з нацыянальным святам — Днём утварэння Рэспублікі.
Тады палітык прапанаваў Пелегрыні “неўзабаве ўзгадніць план першачарговых крокаў па аднаўленні нашага супрацоўніцтва з галоўным акцэнтам на праекты ў галіне гандлю, інвестыцый і прамысловай кааперацыі”.
У віншаванні на імя Фіца Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь арыентавана на “плённае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з дружалюбнай Славакіяй”. “Рух насустрач насуперак навязаным бар’ерам вельмі запатрабаваны ў рэгіёне. Мінск і Браціслава могуць і павінны пераканаць усіх, што непасрэдны дыялог заўсёды лепшы, чым канфрантацыя. Шлях няпросты, але, ацэньваючы вашы дзеянні і выказванні, я веру, што любая справа нам пад сілу”, — звярнуўся Лукашэнка да Фіца.
“Улічваючы асабістую прыхільнасць Роберта Фіцы да захавання гістарычнай памяці аб подзвігу продкаў”, Лукашэнка, які падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, запрасіў таго “наведаць Мінск і Брэсцкую крэпасць напярэдадні 80-годдзя вялікай перамогі ў траўні 2025 года або ў іншы зручны для яго час”.
У адпаведнасці з пастановай Савета міністраў Беларусі ад 6 красавіка 2022 года Славакія як член Еўрапейскага саюза ўваходзіць у лік замежных дзяржаў, якія “ўчыняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”.
Пасол Беларусі ў Аўстрыі і пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ і міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас 29 студзеня ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Славакіі Петэру Пелегрыні ў якасці пасла па сумяшчальніцтве.
Беларусь закрыла пасольства ў Браціславе восенню 2023 года. Апошнім паслом Беларусі ў Славакіі быў Ігар Ляшчэня, які падаў у адстаўку ў жніўні 2020 года. Тады дыпламат, былы памочнік Лукашэнкі, выступіў у падтрымку беларусаў, якія выйшлі на мірныя пратэсты пасля выбараў прэзідэнта.
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа жнівень Беларусь паднялася з сёмага на трэцяе месца па росце афіцыйнага курсу долара ЗША на тэрыторыі былога СССР у 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваМінюст пазбавіў ліцэнзіі вядомага падатковага адваката Шпакоўскага за “правіну, не сумяшчальную“ з гэтым званнем (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаАб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў у гадавым вымярэнні вырас на 16%, пратэрмінаваныя даўгі па пазыках — на 20,8%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы ў Польшчы апынуліся ў “прававой пастцы" праз палітыку Мінска і мясцовую бюракратыю — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаПакістанскія кампаніі шукаюць работнікаў на 121 вакансію ў Беларусі — па некаторых заробак большы, чым прапануюць самі прадпрыемствыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа сем месяцаў адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала амаль 3,1 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 36 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 4,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


