За сем месяцаў працы ў сетцы другі блок БелАЭС згенераваў 3 млрд кВт·г электрычнасці

12 снежня, Позірк. За сем месяцаў ад моманту падключэння да энергасістэмы другі энергаблок Беларускай АЭС згенераваў 3 млрд 11,93 млн кілават-гадзін электраэнергіі, сведчаць абноўленыя даныя на сайце Міністэрства энергетыкі.
Выпрацоўка першага блока за 2 гады і 11 месяцаў працы ў сетцы з улікам усіх запланаваных і няштатных адключэнняў склала 18 млрд 538,38 млн кВт·г. Сёлета 6 кастрычніка аб’ект адлучаны ад энергасістэмы для чарговага планава-папераджальнага рамонту, які цягнецца дагэтуль.
Збудаванне БелАЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіла дзяржаўная карпарацыя “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня гэтага года. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені–верасні ў Мінскай вобласці была найлепшая дынаміка сельгасвытворчасці, у Гродзенскай — найгоршаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства



