Экс-кіраўніку “зялёных” Кучуку адмоўлена ў рэгістрацыі групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты
23 снежня, Позірк. Былому старшыні ліквідаванай Беларускай партыі “Зялёныя” (БПЗ) Дзмітрыю Кучуку адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатам у дэпутаты.
Палітык напісаў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, што “фармальнай падставай для адмовы паслужыла памылка друку ў дакументах”. Як і раней, ён не ўдакладніў, куды менавіта меў намер балатавацца — у Палату прадстаўнікоў або мясцовы савет дэпутатаў.
“Хачу падзякаваць тым людзям, хто быў побач са мной у гэты няпросты час, для мяне гэтыя людзі героі, — адзначыў ён (захавана арыгінальная стылістыка, расстаўлены знакі прыпынку). — Усім тым, хто паглядзеў відэа, выказаў сваё меркаванне. Яго нават ацанілі ў ГУУС [Мінгарвыканкама] і пракурор, выносячы мне папярэджанне за парушэнне арт. 47 Выбарчага кодэкса (абмежаванні пры правядзенні перадвыбарчай агітацыі, агітацыі па рэферэндуме. — “Позірк“.), хаця я не стаў кандыдатам у кандыдаты”.
“Дзякуй усім, хто не губляе надзеі і мае ўласную думку, прыходзячы на выбарчы ўчастак. Рабіць выбар пад ціскам заўсёды няпроста, але без гэтага ніколі не будзе перамог. Усім удачы і будзем думаць пра наступную выбарчую кампанію”, — напісаў Кучук.
Палітык абвясціў пра намер балатавацца ў дэпутаты 20 лістапада, аднак адразу падкрэсліў — ён “не мае ілюзій, што атрымае дэпутацкі мандат”. Сваё рашэнне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі экс-кіраўнік БПЗ патлумачыў жаданнем “стаць голасам” беларусаў, якія знаходзяцца ў краіне, гатовых “падтрымліваць незалежных кандыдатаў”.
Ён таксама паведаміў, што яго каманда падрыхтавала законапраект аб амністыі і канцэпцыю рэформ, якую “неабходна рэалізаваць”.
Апазіцыйная Беларуская партыя “Зялёныя” не прайшла перарэгістрацыю і 27 ліпеня была ліквідаваная Вярхоўным судом, які такім чынам задаволіў іск Міністэрства юстыцыі.
Сёлета ўлетку і ўвосень былі скасаваныя яшчэ дзесяць палітычных структур: Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, Беларуская патрыятычная партыя, партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды, Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”.
Цяпер у краіне зарэгістравана толькі чатыры праўладныя партыі — “Белая Русь”, Ліберальна-дэмакратычная партыя, Камуністычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
У 2024 годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага. На працягу 60 дзён пасля яго адбудзецца першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу ў статусе, замацаваным у Канстытуцыі.
Праваабаронцы мяркуюць, што ўлады скіраваныя на татальны кантроль усіх этапаў выбараў 2024 года.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка