Мінск 10:55

Паўднёвая Карэя і Тайвань пашырылі абмежаванні на экспарт у Беларусь

Сцяг Паўднёвай Карэі
Фота: unsplash.com

26 снежня, Позірк. Паўднёвая Карэя і Тайвань пашырылі абмежаванні на пастаўкі тавараў у Беларусь і Расію, паведамілі профільныя ведамствы гэтых азіяцкіх краін.

Міністэрства гандлю, прамысловасці і энергетыкі Паўднёвай Карэі анансавала ўключэнне з 15 студзеня ў пералік тавараў, якія падлягаюць экспартнаму кантролю пры пастаўках у РФ і Беларусь, 682 пазіцыі. Да іх аднесеныя “прадметы з высокай верагоднасцю ваеннага выкарыстання, такія як цяжкая будаўнічая тэхніка, акумулятарныя батарэі, станкі і дэталі для самалётаў”.

Міністэрства эканомікі Тайваня з 25 студзеня таксама пашырае абмежаванні на экспарт у Беларусь і Расіі тавараў. У пералік уключаны яшчэ 45 пазіцый. Ведамства заклікала пастаўшчыкоў “выконваць унутраныя і міжнародныя правілы экспартнага кантролю, выконваць свае абавязацельствы па праверцы і пазбягаць парушэнняў, якія могуць паўплываць на іх рэпутацыю, а таксама іх уласныя правы і інтарэсы”.

Гл. таксама:

Дзярждэпартамэнт ЗША: да вызвалення палітвязняў змякчэння санкцый і паляпшэння адносін з Мінскам не будзе

У 12-ы санкцыйны пакет ЕС уключана 12 беларускіх грамадзян

Падзяліцца: