ЕЭК часова вызваліла Беларусь ад мытнай пошліны на некаторыя морапрадукты

27 снежня, Позірк. На падставе рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), Беларусі дадзена тарыфная льгота “ў выглядзе вызвалення ад выплаты ўвазной мытнай пошліны” на некаторыя морапрадукты, што прызначаны “для выкарыстання ў вытворчасці харчовай прадукцыі” ўнутры краіны.
Паводле інфармацыі прэс-службы ЕЭК, гаворка ідзе пра асобныя віды кальмараў, васьміногаў, мідый і мяса крыля. Ільгота будзе надавацца ў 2024–2026 гадах “для вызначаных аб’ёмаў паставак”.
“Пазначаная мера мытна-тарыфнага рэгулявання дасць магчымасць зменшыць эфект ад эканамічнага ціску з боку трэціх краін, а таксама мінімізаваць інфляцыйныя працэсы”, — заявіў міністра па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.
Паводле яго слоў, “вытворчасць разгляданых відаў сыравіны” на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза “або адсутнічае, або прымяненне існых аналагаў не ўяўляецца магчымым з тэхналагічных прычын”.
ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая мае міжнародную правасуб’ектнасць. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), а таксама Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года).
Краіны-назіральнікі — Куба, Малдова, Узбекістан.
Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Сербія і Сінгапур.

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларускі праваабаронца Кісляк не можа атрымаць у Грузіі новае часовае пасведчанне асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ рамках "канцэпцыі рэфармавання медыя ў новай Беларусі" прапануецца ліквідаваць Мінінфарм, стварыць грамадскае вяшчаннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+