КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фармаваннем” платформу “Новая Беларусь” (абноўлена)

29 снежня, Позірк. Платформа “Новая Беларусь” 26 снежня прызнана Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі “экстрэмісцкім фармаваннем”, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
У рашэнні ў якасці якія маюць дачыненне да праекту пазначаны Павел Лібер і Яраслаў Ліхачэскі.
Таксама спіс папоўніла суполка ў “Фэйсбуку” “Лісты Салідарнасці Беларусь 2020”, у рашэнні пазначаныя людзі, якіх КДБ лічыць датычнымі да яе: Марына Касінерава, Іван Дзяшук, Наталля Малец, Ірына Надворава.
28 снежня стала вядома, што Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да шэрагу апазіцыйных палітыкаў і актывістаў, у тым ліку Лібера.
Лібер — стваральнік платформаў “Голас”, якая выкарыстоўвалася ў 2020 годзе для верыфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, і “Новая Беларусь” — закліканай, паводле задумкі распрацоўшчыкаў, аб’яднаць тых, хто вымушана пакінуў радзіму, і тых, хто застаўся. Платформа раней была прызнана “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Абнаўленне.
У адпаведным пераліку пазначана, што статус “экстрэмісцкага фармавання” атрымала “група грамадзян з ліку стваральнікаў, адміністратараў, удзельнікаў камунікатыўнай платформы “Новая Беларусь” з інтэграванымі ў яе структуру інтэрнэт-супольнасцямі”.
У прыватнасці, гэта інтэрнет-сайт “Новая Беларусь” (newbelarus.com, newbel.info), акаўнты ў “X” (twitter.com/newbelarus_news), “Інстаграме” (instagram.com/newbelarusofficial) і “Фэйсбуку” (facebook.com/newbelarusofficial), ютуб-канал (newbelarusofficial) і мабільныя дадаткі “Новая Беларусь”.
Усяго ў пераліку 169 “экстрэмісцкіх фармаванняў”.
- Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Палітыка, Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь зарабіла на ўязным паляўнічым турызме 11,6 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - Грамадства
 - ГрамадстваМНС канстатуе рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - ЭканомікаСтрахавыя кампаніі за 9 месяцаў 2025 года сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым за аналагічны леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Бяспека, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 


