Спрошчаны парадак выдачы беларусам польскага праязнога дакумента захаваны да канца чэрвеня 2024 года

30 снежня, Позірк. Спрошчаны парадак выдачы грамадзянам Беларусі польскага праязнога дакумента будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня 2024 года, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці са спасылкай на Упраўленне па справах замежнікаў.
Паводле інфармацыі цэнтра, раней меркавалася, што адпаведныя нормы актуальныя толькі да канца 2023 года.
У паведамленні згаданага ўпраўлення адзначана, што спрошчаны парадак уведзены дзвюма пастановамі міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, якія набылі моц 1 ліпеня 2023 года. Адна з іх вызваляе беларусаў ад выплаты збору за праязны дакумент, другая пашырае кола тых, хто можа прасіць пра яго выдачу, вызваляе ад неабходнасці даказваць тое, што асоба не мае магчымасці атрымаць праязны дакумент на радзіме.
4 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 278 “Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў”, які пазбавіў замежныя ўстановы Беларусі магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы.
Акрамя таго, скасавана права консульстваў удзельнічаць у працэдуры адчужэння маёмасці, у тым ліку нерухомасці і аўтамабіляў. Такія здзелкі можна будзе здзяйсняць пры асабістай яўцы ў адпаведныя дзяржорганы або на падставе даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі (раней такія даверанасці афармляліся ў дыппрадстаўніцтвах).
Беларускія дэмакратычныя структуры, Еўрасаюз, ЗША, праваабарончыя арганізацыі раскрытыкавалі ўказ, скіраваны, на іх думку, на ўшчамленне правоў вымушаных эмігрантаў.


- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства

