У 2023 годзе ЕС спыніў 42 тыс. спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі — на траціну больш, чым у 2022-м

1 студзеня, Позірк. За мінулыя суткі, 31 снежня, 84 мігранты спрабавалі нелегальна трапіць у Еўрасаюз з беларускай тэрыторыі (27 — суткамі раней, 115 — 31 снежня 2022 года), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз статыстыкі пагранічных службаў суседніх краін ЕС.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала 28 спроб незаконнага перасячэння мяжы (14 днём раней).
Спроб перасячэння беларуска-латвійскай мяжы не было — восьмы дзень запар.
Паводле інфармацыі памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавала перасекчы 56 чалавек (днём раней — 13). Паведамляецца, што група нелегалаў закідала патруль камянямі і падпаленымі галінкамі.
У 2023 годзе краіны ЕС спынілі 42.078 спроб незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 25.571, Латвію — 13.863, Літву — 2.644). Годам раней было 31.892 (у Польшчу — 15.655, Латвію — 5.026, Літву — 11.211). Агульны рост склаў 31,9% (на польскім напрамку — у 1,6 раза, латвійскім — у 2,8 раза; на літоўскім зафіксавана зніжэнне ў 4,2 раза).
Статыстыка, выведзеная “Позіркам” на падставе штодзённых звестак, сведчыць, што напружанасць на мяжы Беларусі і ЕС вагаецца, да канца 2023 года яна прыкметна знізілася. Калі зімой у пачатку года было папярэджана 3.959 спроб нелегальнага пераходу мяжы (студзень — 1.989, люты — 1.970), то вясной — 11.560 (сакавік — 3.401, красавік — 3.440, травень — 4.719), летам — 13.250 (чэрвень — 3.701, ліпень — 5.054, жнівень — 4.495), восенню — 12.577 (верасень — 4.449, кастрычнік — 5.474 (месячны рэкорд), лістапад — 2.654), у снежні — 726.
Разбіўка паводле краін:
Польшча — 1.398 ў студзені, 1.455 ў лютым, 2.583 ў сакавіку, 2.363 ў красавіку, 2.959 ў траўні, 2.866 ў чэрвені, 3.934 ў ліпені, 2.759 ў жніўні, 1.076 ў верасні, 2.221 ў кастрычніку, 1.486 ў лістападзе, 471 ў снежні;
Латвія — 372 ў студзені, 377 ў лютым, 559 ў сакавіку, 776 ў красавіку, 1.549 ў траўні, 707 ў чэрвені, 899 ў ліпені, 1.615 ў жніўні, 3.172 ў верасні, 2.866 ў кастрычніку, 836 ў лістападзе, 135 ў снежні;
Літва — 219 ў студзені, 138 ў лютым, 259 ў сакавіку, 301 ў красавіку, 211 ў траўні, 128 ў чэрвені, 221 ў ліпені, 121 ў жніўні, 201 ў верасні, 387 ў кастрычніку, 332 ў лістападзе, 120 ў снежні.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС пачаўся вясной 2021 года.
Штодзённая статыстыка даступная падпісчыкам “Позірк+”.



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
