Міністр турызму Ірана заклікаў да спрашчэння візавага рэжыму з Беларуссю
17 кастрычніка, Позірк. Адмяніць візавыя патрабаванні для арганізаваных турыстычных груп з Ірана і Беларусі, а таксама аднавіць прамыя авіязносіны паміж краінамі заклікаў міністр турызму Эзатала Заргамі 16 кастрычніка, за дзень да прыбыцця ў Мінск першага віцэ-прэзідэнта Ірана Махамада Махбера.
Паводле інфармацыі Tehran Times, іншымі перспектыўнымі напрамкамі супрацоўніцтва міністр назваў правядзенне сумесных выстаў, абмен досведам у галіне рэстаўрацыі, археалогіі і культурнай спадчыны.
Махбер прыбыў у Беларусь з аднадзённым візітам на запрашэнне прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі, правёў перагаворы з Аляксандрам Лукашэнкам.
У 2024 годзе чакаецца візіт у Беларусь прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі.
Іран — саюзнік Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны, пастаўшчык беспілотных лятучых апаратаў “Шахед”. Таксама афіцыйны Тэгеран падтрымаў напад на Ізраіль палестынскай групоўкі ХАМАС. Лукашэнка апошнія падзеі на Блізкім Усходзе асабліва не каментуе.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



