Беларусь выйшла з шэрагу міжнародных дагавораў аб барацьбе з карупцыяй
10 студзеня, Позірк. Беларусь выйшла з шэрагу міжнародных дагавораў аб барацьбе з карупцыяй, вынікае з адпаведнага закона № 348-З ад 5 студзеня, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 10 студзеня.
Сярод іншага Мінск дэнансаваў Канвенцыю аб крымінальнай адказнасці за карупцыю ад 27 студзеня 1999 года (падпісана Беларуссю 23 студзеня 2001 года ў Страсбургу) і прынятага да яе дадатковага пратакола, а таксама Канвенцыі аб грамадзянска-прававой адказнасці за карупцыю ад 4 лістапада 1999 года (падпісана 25 сакавіка 2004 года ў Страсбургу).
Акрамя таго, спынена дзеянне пагаднення паміж Беларуссю і Саветам Еўропы (СЕ) аб прывілеях і імунітэтах прадстаўнікоў членаў Групы дзяржаў супраць карупцыі (ГРЭКО) і членаў інспекцыйных груп (падпісана 22 студзеня 2010 года ў Страсбургу).
Палата прадстаўнікоў прыняла адпаведны законапраект 22 лістапада 2023 года, Савет Рэспублікі ўхваліў яго 13 снежня. У дзень прыняцця прэс-служба ніжняй палаты парламента заявіла, што разрыў пагаднення з СЕ “анулюе абавязацельствы па наданні прадстаўнікам членаў ГРЭКО і членам інспекцыйных груп гэтай арганізацыі прывілеяў і імунітэтаў, скіраваных на стварэнне спрыяльных умоў для іх працы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.
Беларусь далучылася да дадатковага пратакола да Канвенцыі аб крымінальнай адказнасці за карупцыю ў 2014 годзе. Ад імя краіны дакумент падпісаў цяперашні намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка, які тады быў амбасадарам Беларусі ў Францыі.
У каментарыі “Позірку” 23 лістапада 2023 года ён адзначыў, што дэнансацыя згаданых міжнародных дагавораў з’яўляецца “працягам лініі па выхаду з усіх шматбаковых механізмаў, у рамках якіх ёсць хаця б якія магчымасці пабуджэння да выканання міжнародных абавязацельстваў, узятых на сябе Беларуссю”.
На думку Латушкі, “кожны такі акт — сведчанне імпатэнцыі Лукашэнкі забяспечыць статус Беларусі як раўнапраўнага ўдзельніка міжнароднай супольнасці”.
Кіраўнік НАУ нагадаў, што ГРЭКО была створана ў 1999 годзе, але Беларусь далучылася да групы “дастаткова позна” — у 2012 годзе — пасля ратыфікацыі вышэйзгаданай канвенцыі, якая надзяляе ГРЭКО функцыяй кантролю за выкананнем гэтага дакумента.
Паводле слоў Латушкі, Беларусь справаздачылася перад ГРЭКО за выкананне рэкамендацый арганізацыі, накіраваных на ўдасканаленне антыкарупцыйнай дзейнасці дзяржорганаў. Аднак, заявіў былы дыпламат, частка рэкамендацый, звязаных з практычна неабмежаванымі канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі Аляксандра Лукашэнкі, “якія безумоўна з’яўляюцца галоўнай крыніцай карупцыі ў Беларусі, відавочна, не маглі быць выкананыя рэжымам”. У гэтым, лічыць палітык, і заключаецца “сутнасць палітыкі дыктатара”, чый рэжым “не зможа быць раўнапраўным членам міжнароднай супольнасці ў сілу сваёй нецывілізаванай прыроды”.
На думку намесніка кіраўніцы АПК, раней рэжым “спрабаваў упісацца ва ўстаноўленыя сусветнай супольнасцю правілы, шмат у чым ілюзорна, але цяпер ён сам сябе адрынае ад гэтай супольнасці ў сілу сваёй іншароднасці”.
У 2019 годзе ГРЭКО публічна заявіла пра невыкананне Беларуссю антыкарупцыйных стандартаў. Паводле інфармацыі арганізацыі, Мінск не выканаў 20 з 24 рэкамендацый, адрасаваных яму ў 2012 годзе.
ГРЭКО — міжнародная арганізацыя, створаная Саветам Еўропы ў 1999 годзе для дапамогі краінам-удзельніцам ва ўдасканаленні механізмаў барацьбы з карупцыяй. У яе ўваходзіць 49 дзяржаў. 17 сакавіка 2022 года СЕ прыпыніў дзейнасць Беларусі ў ГРЭКО. Расія выйшла з арганізацыі 1 ліпеня 2023 года.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка