Урад прадугледзеў трохступеньчатую сістэму кантролю за зброяй “народнага апалчэння”
13 студзеня, Позірк. Інструкцыя аб парадку выдачы і ўліку зброі і боепрыпасаў атрадам “народнага апалчэння” зацверджана пастановай Савета міністраў № 23 ад 11 снежня 2023 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 13 студзеня.
З дакумента вынікае, што ўзбраенне для апалчэнцаў будзе паступаць з арсеналаў, баз, складоў Узброеных сіл (УС).
Працэдура пачынаецца з таго, што Мінскі гарадскі і абласныя выканкамы праз ваенкаматы паведамляюць Міністэрству абароны, як шмат зброі і боепрыпасаў неабходна для “той планаванай колькасці атрадаў, якія фармуюцца”. Ваеннае ведамства выпісвае мабілізацыйныя нарады, на падставе якіх абласныя ваенкаматы ўдакладняюць “планы ўзаемадзеяння” са сховішчамі УС па выдачы ўзбраення, узгадняюць тэрміны і графік.
Зброю для апалчэнцаў са сховішчаў атрымліваюць “упаўнаважаныя службовыя асобы” штабоў зон (раёнаў) тэрытарыяльнай абароны — “на падставе мабілізацыйных нарадаў у тэрміны, вызначаныя ў планах узаемадзеяння і графіках”. Узбраенне ў штабы перавозіцца “ў суправаджэнні адмыслова прызначаных каравулаў”.
Штабы перадаюць узбраенне паэтапна — “у залежнасці ад тэрмінаў фармавання атрадаў”. Згодна з інструкцыяй, зброю і боепрыпасы атрымлівае “камандзір атрада народнага апалчэння або яго намеснік” у прысутнасці “прадстаўніка тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў” (ОУС). Да месца дыслакацыі атрада “народнага апалчэння” груз суправаджае ўзброены супрацоўнік міліцыі.
Камандзір атрада выдае апалчэнцам зброю паводле “ведамасці замацавання зброі”, боепрыпасы — паводле “раздаткава-здатачнай ведамасці”. Дакументы афармляюцца ў двух экзэмплярах, адзін з якіх захоўваецца ў атрадзе, другі — у міліцыі.
Інструкцыя прадугледжвае трохступеністую сістэму кантролю — улік зброі і боепрыпасаў вядзецца “ў штабе зоны (раёна) тэрытарыяльнай абароны, <…> тэрытарыяльным ОУС”, а таксама непасрэдна “ў атрадзе народнага апалчэння”.
1 лістапада 2023 года ўрад прыняў пастанову № 750 “Аб парадку фармавання і забеспячэння народнага апалчэння”, згодна з якой аптымальная колькасць атрада апалчэнцаў — да 100 чалавек, групы — 20.
Фармаваць атрады плануецца “на добраахвотнай аснове з ліку асоб, у тым ліку ваеннаабавязаных, здольных па стану здароўя браць удзел у выкананні задач па забеспячэнні ваеннага становішча на тэрыторыі асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай (тэрытарыяльнай) адзінкі”.
Кандыдатаў у добраахвотнікі адбіраюць “выканкамы пярвічнага ўзроўню, мясцовыя адміністрацыі, мясцовыя саветы абароны” на ўзгадненне з міліцыяй, спецслужбамі і іншымі ведамствамі. Сярод іншага прымаюцца да ўвагі стаўленне кандыдата да палітыкі, якая праводзіцца дзяржавай, яго гатоўнасць да ўзброенай абароны краіны, узровень вайсковай падрыхтоўкі.
Пры ўзгадненні кандыдатур патэнцыйных камандзіраў атрадаў апалчэнцаў і іх намеснікаў правяраецца “наяўнасць звестак пра правапарушэнні, якія захоўваюцца ў адзіным дзяржаўным банку даных аб правапарушэннях; здзяйсненне дзеянняў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы” Беларусі.
3 чэрвеня 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з улікам “негатыўнага ўкраінскага досведу” прыняў рашэнне “на ўсялякі выпадак пры кожным сельскім савеце мець <…> народнае апалчэнне, гэтую групку людзей”. У выпадку ваенных дзеянняў, упэўнены ён, атрады апалчэнцаў “могуць трансфармавацца ў партызанскі рух і стаць рэзервам для тэрытарыяльнай абароны”.
Праект закона “Аб народным апалчэнні” прыняты Палатай прадстаўнікоў 15 чэрвеня 2023 года, ухвалены Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня, падпісаны Лукашэнкам 17 ліпеня. Згодна з гэтым дакументам, асноўная задача “народнага апалчэння” заключаецца ў аказанні садзейнічання тэрытарыяльным органам унутраных спраў пры забеспячэнні ваеннага становішча, абароне ўласнасці “ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства