На фоне тайваньскіх выбараў МЗС Беларусі заявіла пра падтрымку “аднаго Кітая”

13 студзеня, Позірк. Беларусь “цвёрда падтрымлівае” прынцып “аднаго Кітая”, які з’яўляецца “залогам стабільнасці і ўстойлівага развіцця ўсяго рэгіёну”, гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў у сувязі з выбарамі прэзідэнта Тайваня 13 студзеня.
“Лічым законнымі і легітымнымі шматгадовыя намаганні кіраўніцтва Кітайскай Народнай Рэспублікі па захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці сваёй краіны, — падкрэсліла МЗС. — Уважліва сочым за сітуацыяй, якая разгортваецца вакол выбараў на кітайскім Тайвані”.
“Любыя дзеянні трэціх сіл, скіраваныя на ўздзеянне на выбарчы працэс — недапушчальныя і дэструктыўныя. Катэгарычна асуджаем таксама ўсе іншыя спробы ўмяшання знешніх гульцоў ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў”, — гаворыцца ў заяве.
На выбарах прэзідэнта Тайваня 13 студзеня перамогу атрымаў 64-гадовы старшыня кіруючай Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі Лай Ціндэ (дзейны віцэ-прэзідэнт) — праціўнік кантролю над востравам з боку Кітая. Абодва яго сапернікі прызналі паразу.
Раней кіраўніцтва КНР, якое лічыць дэ-факта непадкантрольны Тайвань часткай сваёй краіны, папярэджвала пра падвышэнне рызыкі канфлікту, калі ва ўладзе ў Тайбэі застануцца праціўнікі збліжэння з Пекінам. Перад выбарамі кітайская армія павялічыла актыўнасць вакол вострава. Існуе верагоднасць, што Кітай паспрабуе ўсталяваць над Тайванем кантроль вайсковым шляхам, калі той абвесціць незалежнасць.
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ прыходам ядзерных тэхналогій у Беларусі пачалі ўкараняць нарматыўную базу РФ — Дзяржатамнагляд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён на беларускіх метэастанцыях абноўлена больш за 200 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларускім прадпрыемствам больш за астатніх вінныя партнёры з РФ — БелГППМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў наклад газет у Беларусі зменшыўся амаль на 40% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі пачынаецца адпраўка прызыўнікоў у войскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка