Беларускія вайскоўцы выправіліся ў РФ пераймаць досвед вайны ва Украіне

15 студзеня, Позірк. Беларускія вайскоўцы “пройдуць навучанне” на тэрыторыі Расіі, паведаміла 15 студзеня прэс-служба Міністэрства абароны.
“Падчас заняткаў акцэнт будзе зроблены на досвед, набыты Узброенымі сіламі Расіі ў ходзе вядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі”, — гаворыцца ў паведамленні. Тэрмінам “спецыяльная ваенная аперацыя” расійскія і беларускія ўлады называюць поўнамаштабную вайну супраць Украіны, развязаную РФ у лютым 2022 года.
Паводле інфармацыі Мінабароны, пасля навучання беларускія вайскоўцы “ў якасці інструктараў па найбольш складаных прадметах баявой падрыхтоўкі будуць перадаваць атрыманы досвед падраздзяленням Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь”.
Колькі беларускіх вайскоўцаў выпраўлена ў Расію, не паведамляецца. На апублікаваным прэс-службай ваеннага ведамства відэазапісы бачна не менш як 40 чалавек.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне, якая з’яўляецца найбуйнейшым ваенным канфліктам у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны. Беларускія ўлады далі арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а затым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў.
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі зменшылася доля продажу айчынных прадуктаў харчаванняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа другі квартал 2026 года вырасла доля насельніцтва працаздольнага ўзросту, занятага ў эканоміцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў плошча жылля, пабудаванага з дзяржаўнай падтрымкай, зменшылася ў 2,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСябры памерлага археолага Эдварда Зайкоўскага плануюць выдаць яго манаграфію пра святыні БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка


