Супраца дэмсіл Беларусі з краінамі Азіі і Афрыкі стане паразай для рэжыму Лукашэнкі — Лябедзька

17 студзеня, Позірк. Палітычная прастора для працы дэмакратычных сіл Беларусі і “парадак пытанняў, якія абмяркоўваюцца”, пашыраюцца, такое меркаванне выказаў у “Парламенцкім канале” дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.
Да адпаведнай высновы ён прыйшоў у сувязі з удзелам дэмлідара ў розных мерапрыемствах Сусветнага эканамічнага форуму у Давосе (Швейцарыя), які праходзіць ў гэтыя дні.
Лябедзька звярнуў увагу на тое, што на другі дзень працы форуму дэмлідара “запрасілі на прыём да генэральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, на ўрадавы прыём да ўраду Катару, на нефармальныя сустрэчы з лідарамі краін Афрыкі”. Ціханоўская таксама “сустрэлася з Уільямам Браўдэрам — брытанскім інвэстарам, дырэктарам Hermitage Capital Management і ініцыятарам амэрыканскага “акту Магніцкага”, з прэзыдэнтам Канфэрэнцыі еўрапейскіх рабінаў Пінхасам Гольдшмітам”, адзначыў дарадца палітыка.
“Мы прызвычаіліся, што Святлана Ціханоўская выбудоўвае стасункі, камунікацыі з лідарамі еўраатлантычнай прасторы, — падкрэсліў Лябедзька. — І тут заўважны, відавочны поспех — дэмсілы цалкам выціснулі беларускага правіцеля і яго МЗС з палітычнага каляндара еўрапейскіх краін, ЗША, Канады”.
“Зараз мы фіксуем спробу зайсці на іншыя тэрыторыі, кантыненты і там знайсці палітычных хаўруснікаў. Гэта дакладна не пашкодзіць для больш паспяховай працы ў такіх арганізацыях, як ААН. Ну а калі атрымаецца супраца ў Азіі ці на афрыканскім кантыненце, то гэта і каштоўны досвед, і параза для лукашэнкаўскай дыпламатыі”, — дадаў дарадца дэмлідара.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



