Спікер сената Польшчы заклікала вызваліць палітвязня Анджэя Пачобута
20 студзеня, Позірк. Вызваліць журналіста і актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі, палітвязня Анджэя Пачобута заклікала спікер сената Польшчы Малгажата Марыя Кідава-Блоньска 19 студзеня ў Варшаве на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком згаданага саюза Анжалікай Борыс.
“Я заклікаю да вызвалення Анджэя Пачобута, які ўтрымліваецца ў вельмі цяжкіх умовах. Я лічу, што ён мусіць быць вызвалены, і я спадзяюся, што гэта адбудзецца ў бліжэйшы час. Я спадзяюся на гэта”, — заявіла палітык.
Паводле слоў спікера польскага сената, сустрэча з Борыс сведчыць пра тое, “наколькі важны” для яе і Польшчы ў цэлым “клопат пра суайчыннікаў у Беларусі”.
“Я хацела б выказаць вам сваю ўдзячнасць за працу Саюза палякаў у Беларусі, які вы ачольваеце, — сказала яна. — Асаблівым дасягненнем з’яўляецца тое, што саюз захаваў вельмі важную рэч — утрыманне грамадскіх цэнтраў па вывучэнні польскай мовы для дзяцей і моладзі. Гэта адзіная форма польскай адукацыі, якая даступна сёння ў Беларусі. Адукацыя і праца з дзецьмі маюць вялікае значэнне”.
Кідава-Блоньска запэўніла Борыс, што сенат “будзе стала падтрымліваць” працу саюза, які “заўсёды можа разлічваць на дапамогу”. Яна запрасіла кіраўніцу саюза далучыцца да кансультатыўнай рады пры спікеры сената па пытаннях палякаў за мяжой. “Я вельмі рада, што мы зможам працаваць разам, гэтая супраца прывядзе да таго, што вы будзеце часцей наведваць сенат”, — падкрэсліла палітык.
У сваю чаргу Борыс заявіла, што ў Беларусі пражывае “каля 300 тыс. палякаў”, для якіх “вельмі важны кантакт з краінай, з Польшчай”.
“Мы вельмі зацікаўленыя ў выкладанні польскай мовы, — сказала кіраўніца саюза. — Так, мы маем такую магчымасць. Беларускія ўлады дазваляюць выкладаць польскую мову ў гуртках, на факультатывах, і сёньня такія заняткі праводзяцца. Мы вельмі зацікаўленыя ў тым, каб захаваць нашу культуру, мову. Я знаходжуся ў пастаянным кантакце з выкладчыкамі, актывістамі, якія сёння жывуць у Беларусі”.
“Сітуацыя вельмі складаная. Таму мы рады, што можам, нягледзячы ні на што, займацца польскай мовай, клапаціцца пра мэмарыялы. Мы — беларускія грамадзяне, палякі. Беларусь — гэта наш дом, і мы вельмі не хочам наклікаць на наш дом розныя непрыемнасці. А меншасці, вядома, важная сувязь з радзімай, сувязь з краінай”.
Для Борыс цяперашні візіт у Польшчу стаў першай замежнай паездкай пасля спынення крымінальнага пераследу.
Кіраўніцу аб’яднання затрымалі 23 сакавіка 2021 года — першапачаткова ў рамках адміністрацыйнай справы, а затым і крымінальнай, паводле арт. 130 КК (распальванне <…> варожасці ці варажнечы). Да 25 сакавіка 2022 года Барыс была ў следчым ізалятары, пасля — пад хатнім арыштам. У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальная справа ў дачыненні да яе спынена “ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства”, хатні арышт быў зняты.
Адметна, што Пачобут, затрыманы на некалькі дзён пазней за Борыс па той жа крымінальнай справе (яго таксама абвінавацілі ў “закліках да санкцый”), у лютым 2023-га быў прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Варшава ў адказ закрыла пункт пропуску Баброўнікі, што значна пагоршыла ўмовы транзіту вялікагрузных аўтамабіляў, і ўвязала скасаванне гэтага рашэння з вызваленнем палітвязня.
Напрыканцы 2023 года стала вядома, што ўлады фактычна прымушаюць да закрыцця дзейныя ў Беларусі школы польскай мовы. Паводле наяўных звестак, пасля візіту сілавікоў у краіне спыніла працу каля дзясятка арганізацый, якія ёй навучалі.
Начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун у эфіры тэлеканала АНТ 18 студзеня заявіў, што “карта паляка” шкодзіць нацыянальнай бяспецы Беларусі.
"Карта паляка" шкодзіць нацбяспецы Беларусі, атрымліваць гэты дакумент недапушчальна — Бягун
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+