Больш за 1,5 тыс. вайскоўцаў запасу прымае ўдзел у зборах унутраных войскаў
18 кастрычніка, Позірк. Больш за 1,5 тыс. вайскоўцаў запасу прымае ўдзел у зборах унутраных войскаў МУС, паведамляе іх прэс-служба.
Адзначаецца, што байцы добраахвотніцкага атрада “Смерч” і асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС “Гонар” “на працягу некалькіх дзён адточваюць свае навыкі па агнявой, тактычнай, медыцынскай падрыхтоўцы”.
“Шырокая баявая падрыхтоўка добраахвотнікаў, якія раней праходзілі службу ў спецпадраздзяленнях унутраных войскаў і органаў унутраных спраў, уключала ў сябе адпрацоўку тактычных перамяшчэнняў на полі бою, дзеянняў на спецыяльным транспарце, вывучэнне новых відаў узбраення, у тым ліку АГС, а таксама ажыццяўленне разведкі мясцовасці з дапамогай БЛА”, — гаворыцца ў паведамленні.
Аб стварэнні атрада “Смерч” стала вядома ў лістападзе 2022-га года. 19 лістапада ў інтэрв’ю ведамаснаму часопісу “Спецназ” намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў заявіў, што акрамя барацьбы з дыверсантамі, “Смерч” будзе выконваць задачы “па забеспячэнні ваеннага становішча, надзвычайнага становішча, прававога парадку пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі”.
Кіраўнік МУС Іван Кубракоў 24 лістапада на тэлеканале АНТ паведаміў, што ў новым атрадзе спецназа будуць сярод іншага “падраздзяленні разведкі, па супрацьдзеянні беспілотным лятальным апаратам, свая кіналагічная служба”. Гэтае фармаванне “будзе мабільным”, яго аснасцяць “бронетэхнікай і адпаведным узбраеннем”.
13 красавіка Карпянкоў паведаміў у эфіры тэлеканала СТВ, што ў МУС фарміруюцца добраахвотніцкія падраздзяленні ўнутраных войскаў колькасцю каля тысячы чалавек.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


