Беларусь пагоршыла пазіцыі ў рэйтынгу карупцыі, падзяліўшы адно месца з Эфіопіяй і Гамбіяй
30 студзеня, Позірк. У Беларусі за год пагоршылася сітуацыя з карупцыяй, сведчыць “Індэкс успрымання карупцыі”, які штогод вылічваецца міжнароднай няўрадавай арганізацыяй Transparency International (штаб-кватэра ў Берліне).
Індэкс вызначаецца на аснове ўспрымання ўзроўню карупцыі экспертамі і прадстаўнікамі бізнесу 180 краін і тэрыторый. Дзяржавам прысвойваюць балы — ад 0 (сур’ёзная карупцыя) да 100 (поўная адсутнасць карупцыі).
Па выніках 2023 года Беларусь набрала 37 балаў (у 2022-м — 39, у 2021-м — 41) і падзяліла 98 месца (годам раней займала 91-е) з Албаніяй, Аргенцінай, Эфіопіяй, Гамбіяй і Замбіяй.
Сярод суседзяў Беларусі найгоршыя паказчыкі ў Расіі (141-е месца і 26 балаў) і Украіны (104-е, 36). Польшча заняла 47-е месца (54 балы), Латвія — 36-е (60), Літва — 34-е (61).
Першае месца ў “Індэксе ўспрымання карупцыі”, як і летась, займае Данія (90). У дзясятку лепшых таксама ўваходзяць Фінляндыя (87) і Новая Зеландыя (85), Нарвегія (84), Сінгапур (83), Швецыя і Швейцарыя (па 82), Нідэрланды (79), Германія і Люксембург (па 78) і Ірландыя (77).
Замыкаюць рэйтынг Самалі (11), Венесуэла, Сірыя і Паўднёвы Судан (па 13), а таксама Емен (16).
Генеральны пракурор Андрэй Швед, выступаючы 17 студзеня перад работнікамі Мінскага трактарнага завода, заклікаў працоўных засцерагаць калегаў ад карупцыі.
“Важна зберагчы калегу, калі ён страціў прававы арыенцір і ў яго працы сталі заўважныя карупцыйныя праявы. Менавіта людзі, якія працуюць побач, могуць аказаць неацэнную дапамогу ў прадухіленні гэтай негатыўнай сацыяльнай з’явы”, — сказаў генпракурор.
Раней ён заяўляў, што наглядным органам у 2022 годзе актывізавана праца праваахоўнага блока па выяўленні фактаў карупцыі.
28 снежня 2022 года на сайце ведамства была апублікаваная Стратэгія барацьбы з карупцыяй, якой прадугледжваецца “стымуляванне асоб паведамляць пра факты карупцыі”.
У лютым 2023 года Швед заяўляў, што ў 2022-м за карупцыю ў Беларусі да адказнасці прыцягнута 819 службовых асоб, з іх 21 займала “адказнае становішча”.
Сярод іншых за карупцыйныя злачынствы асуджаныя былы міністр, дырэктары прадпрыемстваў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, у тым ліку некаторыя старшыні райвыканкамаў і іх намеснікі. Шэраг крымінальных спраў узбудзілі ў дачыненні да асоб, уключаных у “кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы”.
Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў сярэдзіне 1990-х гадоў шмат у чым дзякуючы вобразу змагара з карупцыяй, перыядычна ён вяртаецца да гэтай тэмы. У сувязі з тым, што праблема не вынішчаецца, некаторыя эксперты мяркуюць, што гэта папулісцкі прыём, з дапамогай якога Лукашэнка спрабуе вярнуць сабе былы вобраз.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+