Мінск 14:50

Мінтранс заявіў пра больш чым двухразовы рост чыгуначных перавозак беларускіх грузаў у парты РФ

Порт у Мурманску
Фота: rosmorport.ru

30 студзеня, Позірк. Перавозкі беларускіх грузаў чыгуначным транспартам у напрамку расійскіх партоў у 2023 годзе выраслі ў 2,3 раза, паведаміла інфармацыйнае агенцтва ТАСС са спасылкай на міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксея Ляхновіча.

Паводле яго слоў, усяго ў пастаўках задзейнічана 20 расійскіх партоў, большасць з якіх знаходзяцца на паўночным захадзе краіны.

Пра значнае павелічэнне аб’ёмаў перавалкі грузаў праз расійскія парты Ляхновіч заяўляў у кастрычніку.

Тады ён паведамляў, што “калі ў 2022 годзе праз парты перавальвалі 6,1 млн тон (беларускай прадукцыі. — “Позірк”.), то за 8 месяцаў 2023 года — больш за 8,5 млн тон. Найбольш запатрабаваныя — парты Ленінградскай вобласці і Санкт-Пецярбурга, праз якія перавальваецца каля 75-80% грузаў. Калі ўлічыць сухапутныя маршруты, колькасць перавезеных грузаў набліжаецца да 10 млн. тон за 8 месяцаў”.

Выкарыстоўваць больш актыўна расійскія парты для перавозкі экспартных грузаў беларускія ўлады пачалі ў 2021 годзе ў сувязі з санкцыямі Захаду.

Падзяліцца: