Віцебская вобласць дазволіла неабмежавана вывозіць у Літву і Латвію соль, грэчку і шэраг іншых прадуктаў

2 лютага, Позірк. Фізічным асобам да канца 2024 года дазволена неабмежавана вывозіць у Літву і Латвію шэраг прадукцыі для ўласных патрэбаў, вынікае з рашэння Віцебскага аблвыканкама № 45 ад 26 студзеня, узгодненага з памежным і мытным камітэтамі.
З дакумента, апублікаванага 2 лютага на Нацыянальным прававым-інтэрнэт партале, вынікае, што гаворка пра пералік і колькасць тавараў для асабістага карыстання, забарона на вываз якіх замацаваная пастановай Савета міністраў № 224 ад 12 красавіка 2022 года “Аб мерах па абароне ўнутранага рынку”.
Гэтая пастанова ўсталявала забарону на вываз за межы ЕАЭС больш за 2 кілаграмы пшанічнай мукі, больш за 1 кг грачанай, рысавай, аўсянай, маннай, пярловай круп, проса, аўсяных шматкоў, макаронных вырабаў, солі і цукру, звыш 1 літра алею, больш за 3 слоікі мясных, рыбных і малочных кансерваў (акрамя дзіцячага харчавання). Абмежаванне не тычыцца тавараў, набытых у магазінах бяспошліннага гандлю і “іншых месцах або выпадках, вызначаных аблвыканкамамі”.
На падставе рашэння Аляксандра Лукашэнкі да канца гэтага года жыхары Літвы, Латвіі і Польшчы могуць наведваць Беларусь у бязвізавым парадку.
У красавіку 2022 года, неўзабаве пасля прыняцця ўрадам згаданай пастановы, Лукашэнка заявіў, што жыхары суседніх краін ЕС “стаяць уздоўж мяжы” і “просяць купіць хаця б грэчкі і солі”.
Пазней ён зноў выкарыстаў гэтую спрэчную інфармацыю, каб патлумачыць, чаму, на яго думку, улады суседніх еўрапейскіх краін перашкаджаюць выезду сваіх грамадзян у Беларусь: “Чаму? Бо едуць людзі да нас, купляюць соль. У іх няма солі! Вялікі, багаты Захад, а солі няма! І каб людзі не казалі пра тое, што беларусы нармальна жывуць, яны іх проста не выпускаюць. Вось і ўся дэмакратыя!”

Гродзенская вобласць працягнула дазвол на вываз прадуктаў у Польшчу і Літву
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка