У сувязі з забойствам дзіцяці ў Слуцку распачата крымінальная справа супраць службовых асоб — пракуратура
19 кастрычніка, Позірк. У сувязі з забойствам дзіцяці ў Слуцку (Мінская вобласць) распачата крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб, паведаміла 19 кастрычніка дзяржаўны абвінаваўца Таццяна Гракун.
“Крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб, у абавязкі якіх уваходзіла праца па прафілактыцы дрэннага сямейнага становішча, была раней выдзелена ў асобную вытворчасць і цяпер расследуецца Генеральнай пракуратурай”, — заявіла яна пасля вынясення прыгавору бацькам, якія забілі дзіця (на падставе відэакаментарыя ў тэлеграм-канале Генпракуратуры).
Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку 19 кастрычніка вынес смяротны прыгавор Аляксандру Таратуту, які забіў свайго трохгадовага сына. Маці дзіцяці Анастасія Таратута прыгавораная да 25 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
37-гадовую жанчыну і 48-гадовага мужчыну прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 154 (наўмыснае прычыненне працяглага болю, пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты, сістэматычнае нанясенне пабояў (катаванне), здзейсненае ў дачыненні да заведама непаўналетняй, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане і ў залежным становішчы) і пунктаў 2, 6, 15 ч. 2 арт. 139 (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства), заведама малалетняй, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, групай асоб) Крымінальнага кодэкса.
Паводле даных следства, у студзені 2023 года бацькі не менш як 14 разоў ударылі дзіця. Калі хлопчык быў ужо мёртвы, яны выклікалі хуткую дапамогу. Сцвярджаецца, што мужчына і жанчына збівалі дзіця за дрэнныя паводзіны, ён быў знясілены: на момант смерці яго вага складала 7 кг.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі выправаджаная чарговая група замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


